- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 9 лістапада, у Гомельскім абласным судзе распачынаецца разгляд "справы Рабочага Руху", фігурантамі якой праходзяць адразу дзесяць палітзняволеных — Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цярэневіч, СяргейШамецька, Аляксандр Капшуль. Іх усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Ім пагражае да 15 гадоў зняволення. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Піскуноў. Пакуль суд адкрыты. Згодна з матэрыяламі справы ўдзельнікі "Рабочага руху", "ажыццяўлялі супрацьпраўную дзейнасць па зборы і наступнай перадачы замежнай дзяржаве і арганізацыі, іх прадстаўнікам (у тым ліку спецслужбам ЗША і Літвы) службовай інфармацыі абмежаванага характару ў дачыненні да беларускіх суб'ектаў гаспадарання пра спосабы абыходу мер абмежавальнага характару (санкцый), а таксама механізмах процідзеяння такім спосабам". Паведамляецца, што некаторыя абвінавачаныя планавалі варыянты блакавання вытворчасці на "Гродна Азот" і "БМЗ".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 17 лістапада пачнецца разгляд справы 38-гадовага жыхара сталіцы Віталя Астрэйкі. Мужчыну вінавацяць у абразе прэзідэнта (я.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў паклёпе на яго (ч.1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Віцебскага раёна на 10 лістапада прызначаны разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 68-гадовага жыхара в. Хатоля Віцебскага раёна палітвязня Аляксандра Патапава. Мужчыну абвінавачваюць у абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 8 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 8 жніўня да дзесяці з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 4 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналогаў) Крымінальнага кодэкса асудзілі Віталя Цымончыка. Справу разглядаў Сяргей Кацэр.
- Катэгорыя: Вясна
Цягам 29 месяцаў у Беларусі штодзённа адбываюцца ператрусы, допыты і затрыманні. Сілавікі ўжываюць супраць беларусаў фізічную сілу, катуюць іх і ўтрымліваюць у нечалавечых умовах у ізалятарах. Падставамі становяцца бел-чырвона-белая сімволіка, аркушы паперы на вокнах, перасыл "экстрэмізма" ў прыватных паведамленнях і нават лампадкі каля помнікаў. Па дадзеных "Вясны", у кастрычніку было затрымана мінімум 317 чалавек. Праваабаронцам вядома пра не менш за 193 судовыя пасяджэнні паводле адміністрацыйных спраў. Беларускімі суддзямі было прызначана мінімум 95 адміністрацыйных арыштаў і не менш за 21 штраф. "Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў кастрычніку. У Мінску асудзілі 33-гадовага Елісея Карпанава паводле арт. 24.23 КаАП "несанкцыянаванае пікетаванне". Яго затрымалі 15 кастрычніка, а асудзілі праз два дні ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Паводле пратакола, Елісей прыняў удзел у несанкцыянаваным пікетаванні, шляхам размяшчэння на акне кватэры белага аркуша паперы.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 8 лістапада пачнецца разгляд крымінальнай справы прадпрымальніка Глеба Гладкоўскага, якога абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку і за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 28 кастрычніка асудзілі палітзняволенага Сяргея Рындзевіча паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Яму прызначылі 2 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 200 базавых велічыняў (6400 рублёў). Справу разглядаў суддзя Сяргей Хрыпач.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 28 кастрычніка па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі Антона Касцючэнку. Яму прызначылі адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала сумнавядомая суддзя Юлія Крэпская.
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсцкім абласным судзе 3 лістапада вынесены прысуд індывідуальнаму прадпрымальніку Сяргею Мацюхевічу, якога абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт 369 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).