Юрый Піваварчык і Ігар Случак. Суд Ваўкавыскага раёна вынес прысуд работніку ААТ “Беллакт”, грамадскаму актывісту Юрыю Піваварчыку, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў ( арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

Алег Фалей. Скрыншот з відэа МУС. У судзе Маскоўскага раёна Мінска прызначаная дата суда над тату-майстрам Алегам Фалеем. Яго абвінавачваюць у абразе прадстаўніка паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і хуліганстве (ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса).

Мінскі абласны суд працягвае разгляд "справы Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі", па справе якой праходзяць адразу пяць чалавек — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак. Агулам іх судзяць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку, за тэрарызм. Ім інкрымінуюцца тры эпізоды – спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расеі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. 2 лістапада ў судзе дапыталі апошняга фігуранта справы — Дзмітрыя Сасноўскага, які заявіў пра катаванні. Гэта адзіны фігуранта справы, які не прызнаў віну. Сёння судовае следства завяршылася — спрэчкі бакоў прызначылі на 11 лістапада. Справу разглядае сумнавядомы суддзя Сяргей Епіхаў.  Ні Азаронак, ні аператыўны супрацоўнік КДБ Аляксей Гардзееў, які быў укаранёны ў АГСБ, у суд сёння не прыйшлі, перадае Sputnik. Аднак былі зачытаныя паказанні Гардзеева. Вядома, што да ўкаранення ў АГСБ ён тры гады працаваў у КДБ. У яго абавязкі ўваходзіў аператыўны збор інфармацыі, якая стварае пагрозу нацбяспецы, уступленне ў кантакты з асобамі, якія збіраюцца здзейсніць акты тэрарызму, а таксама злачынствы, накіраваныя на захоп улады неканстытуцыйным шляхам. Як вынікае з паказанняў Гардзеева, ён завёў акаўнты, праз якія пачаў кантактаваць са структурамі, якія нібыта планавалі здзяйсненне тэрактаў у Беларусі. Уступіў у перапіску з кіраўніком АГСБ і заказчыкам тэрактаў Дзянісам Хромавым/Хофманам (Дзісам).

У Завадскім судзе Мінска 2 лістапада асудзілі палітзняволеную Наталлю Карнееву паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу разглядала суддзя Жанна Хвайніцкая. Наталлю затрымалі 19 жніўня 2022 года. Ёй паставілі ў віну ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту ў 2020 годзе: 30 жніўня і 18 кастрычніка ў Партызанскім маршы.

Крымінальны пераслед апанентаў улады, удзельнікаў пратэсных выступаў і іншадумцаў па-ранейшаму застаецца найбольш жорсткай і запатрабаванай уладамі формай рэпрэсій. Прыкметы пераследу паводле палітычных матываў дазваляе ацэньваць іх як злачынства супраць чалавечнасці. Па стане на 1 лістапада 2022 года палітычнымі зняволенымі ў Беларусі прызнаныя 1 353 чалавекі. Абвінавачванні, якія сустракаюцца сярод іх найчасцей, — арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (распальванне варожасці ці варажнечы). За кастрычнік 2022 года палітычнымі зняволенымі прызналі 72 чалавекі. Абвінавачванні ўладаў датычыліся распальвання сацыяльнай варожасці і варажнечы ці закліку да санкцый (заявы ад 3 кастрычніка і ад 21 кастрычніка), групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (заявы ад 5 кастрычніка і ад 31 кастрычніка) і дыфамацыі (г. зн. абраза прадстаўнікоў улады). 

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Следчы камітэт. Фота: sputnik.by Мінскі гарадскі суд прызначыў дату разгляду чарговай крымінальнай справы за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. Абвінавачаны – індывідуальны прадпрымальнік, 36-гадовы Павел Харытонаў.

Суд Першамайскага раёна Мінска 1 лістапада пачалі разглядаць крымінальную справу супраць трох лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі — Аксаны Аляксеевай, Мікалая Казлова і Антаніны Кавалёвай. Судовы працэс вядзе суддзя Анастасія Кулік, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Ірына Зубко. Палітвязняў абвінавачваюць ва ўдзеле ў "Маршы новай Беларусі" ў Мінску ў 2020 годзе (арт. 342 Крымінальнага кодэкса). "Вясна" распавядае, што адбываецца на першым судовым пасяджэнні. Антаніна Кавалёва, Мікалай Казлоў, Аксана Аляксеева Антаніна Кавалёва, Мікалай Казлоў, Аксана Аляксеева

У судзе Ленінскага раёна Мінска 31 кастрычніка быў вынесены прысуд палітзняволенай Іне Пановай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

У Мінскім гарадскім судзе 1 лістапада да трох гадоў калоніі асудзілі 35-гадовага мінчука Аляксандра Зіязэтдзінава. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) за пералічэнне ў траўні 2021 года 0,2 эфіру (каля 800 даляраў) на крыптагаманец BYPOL. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Прысуд вынесла суддзя Святлана Чарапанава. У чэрвені гэтага году на дзяржаўным тэлебачанні СТВ выйшаў відэсюжэт з затрыманнем Аляксандра. Там паведамлялася, што хлопца затрымалі за пералічэнне ў траўні 2021 года 0,2 эфіру (гэта складала ў эквіваленце каля 800 даляраў) на крыптагаманец BYPOL.