- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 10 лістапада распачаўся суд над 20-гадовым палітзняволеным мастаком і сіратой Андрэем Раптуновічам. Яго судзяць за намер паехаць ва Украіну і далучыцца да батальёна Каліноўскага (ч.1 арт. 13 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса), а таксама за рэгістрацыю ў плане "Перамога" (ч. 3 арт. 361-1 КК). Пад вартай хлопец утрымліваецца ўжо паўгады. Справу разглядае Сяргей Хрыпач.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 10 лістапада пачалі разглядаць новую крымінальную справу супраць гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава.Гэтым разам музыку вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады); арт. 188 (Паклёп); ч.3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Справу разглядае суддзя Андрэй Млечка. Тры месяцы таму, 4 жніўня, Плюшчава ўжо асудзілі да двух гадоў калоніі з канфіскацыяй яго асабістага аўтамабіля, а таксама прызначылі штраф у памеры 6 400 рублёў. Абвінавачаны Уладзіслаў Плюшчаў — знакаміты беларускі музыка, які граў у гуртах "Крамбамбуля", ZET, Pomidor/off и Hasta la Fillsta. Палітвязня затрымалі 12 красавіка гэтага года. Сілавікі пад прымусам запісалі з ім "пакаяльнае" відэа і асудзілі на 25 сутак за тое, што "хадзіў на маршы ў 2020-м" і быў падпісаны на "экстрэмісцкія" каналы. Але па сканчэнні сутак гітарысту прад'явілі абвінавачванні па трох крымінальных артыкулах: арт. 188 Крымінальнага кодэкса, арт. 369 Крымінальнага кодэкса і ч. 1 арт. 179 Крымінальнага кодэкса. Пазней праваабаронцам стала вядома, што ў траўні з яго справы выключылі абвінавачванне па ч. 1 арт. 179 "Незаконны збор альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці".
- Катэгорыя: Вясна
У Расіі працягваюць затрымліваць беларусаў праз палітычны пераслед на Радзіме і выдаваць іх беларускім уладам. Спартоўцу і антыфашысту Андрэю Казіміраву цяпер 23 гады, але ён ужо праз шмат што прайшоў: раненне на акцыі пратэсту ў родным Брэсце, два затрыманні ў жніўні 2020-га, статус абвінавачанага за "масавыя беспарадкі", пераезд у Расію і абвяшчэнне ў міждзяржаўны вышук, затрыманне ў Маскве, год у расійскім СІЗА, атрыманне абароны ад ЕСПЧ ад экстрадыцыі ў Беларусь, восем месяцаў хавання ў Расіі і пераход мяжы з Літвой. Казіміраў — першы затрыманы ў Расіі беларус, якога Праваабарончы цэнтр "Мемарыял" прызнаў палітвязнем. Андрэй толькі нядаўна апынуўся ў бяспецы і распавёў "Вясне", што яму давялося перажыць за гэтыя два гады. Андрэй родам з Брэста, сам раней займаўся спортам: быў у зборнай па хакеі на траве, захапляўся змяшаным адзінаборствам. Пасля заканчэння каледжа паступіў у польскі ўніверсітэт, але потым узяў акадэмічны адпачынак, каб зарабіць на вучобу. Падарожнічаў па Еўропе: жыў у Эстоніі, Літве, Іспаніі. Потым вярнуўся ў Польшчу — працягнуў навучанне і працаваў у кавярні адміністратарам. Падчас пандэміі вярнуўся дадому ў Брэст і не змог з'ехаць з Беларусі, бо былі зачыненыя межы. У жніўні 2020 года далучыўся да акцый пратэсту ў родным горадзе.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Мёрскага раёна 10 лістапада ў закрытым рэжыме распачаўся суд над 69-гадовай былой настаўніцай беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эмай Сцепулёнак. Пенсіянерку ўтрымлівалі за кратамі амаль год. У сярэдзіне верасня жанчыне змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт. Яе затрымалі 29 верасня 2021 года за каментар у сацсетках па «справе Зельцэра». Эму Антонаўну абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Судовы працэс вядзе суддзя Ірына Яскевіч.
- Катэгорыя: Вясна
Гомельскі абласны суд 10 лістапада пачынае разгляд крымінальнай справы палітзняволенай з Мазыра Крысціны Чаранковай. Дзяўчыну абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
Тры гады "хатняй хіміі" прысудзілі жыхару Смалявічскага раёна за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе
- Катэгорыя: Вясна
Суд Партызанскага раёна Мінска 17 кастрычніка вынес прысуд жыхару Смалявіцкага раёна Максіму Дзіваку, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў маршы пратэсту ў верасні 2020 года ў Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9-10 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Стала вядома, што 24 кастрычніка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля агучылі вырак 21-гадоваму Яўгену Рагуцкаму. Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Прысуд вынес суддзя Мікалай Крупадзёраў. Менавіта ёнвынес прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса і прызначыў палітзняволенай у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі. Тады Паліна сталапершай палітзняволенай жанчынай ў Беларусі, асуджанай па гэтым артыкуле.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 8 лістапада асудзілі палітзняволенага хрысціяніна, служыцеля мінскай царквы хрысціянаў веры евангельскай "Гефсіманія" Максіма Стасілевіча. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначылі два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Прысуд вынесла суддзя Таццяна Пірожнікава. Пасля трох месяцаў у СІЗА Максім выйшаў на волю.
- Катэгорыя: Вясна
Ілля Ягораў — фігурант знакамітай "справы карагодаў". У Брэсце распачалі крымінальную справу паводле падзеяў 13 верасня 2020 года, калі пратэстоўцы танчылі карагоды на праезнай частцы, а іх разагнаў вадамёт. Ілля здымаў тое, што адбывалася, на тэлефон, таму праз паўгода яго затрымалі. Ён правёў у зняволенні шэсць месяцаў, пасля чаго яго асудзілі разам з шостай партыяй палітвязняў па гэтай справе на два з паловай гады "хіміі". Праз два месяцы ён пакінуў краіну. Ілля распавёў "Вясне" пра падзеі дня, калі яго затрымалі, умовы ўтрымання ў ІЧУ і СІЗА, а таксама пра тое, чаму ён плануе вярнуцца ў Беларусь.