24 кастрычніка 2022 года ў судзе Маскоўскага раёна Мінска вынеслі вырак палітзняволеным мужу і жонцы: Яўгену і Анжаліцы Ярмак. Іх асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі" — кожнага.

Алесь Любянчук. Фота baj.by Мінскі гарадскі суд 27 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе, заведзенай на незалежнага журналіста, палітзняволенага Аляксандра Любянчука.

Валянцін Стэфановіч 27 кастрычніка ў межах 41-га Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) беларускі праваабаронца-палітвязень Валянцін Стэфановіч, віцэ-прэзідэнт FIDH, пераабраны на сваёй пасадзе.   

26 кастрычніка 2022 года у Мінскім гарадскім судзе быў вынесены вырак палітвязню Дзянісу Максімаву. Яго асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафа ў 200 базавых велічыняў.

Вынеслі прысуд палітзняволеным Раману Багрыю і Вікторыі Ждановіч. Дзяўчыну асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, мужчыну — да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

Палітзняволеную Анастасію Ганчарэвіч асудзілі да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Фота з сайта government.nl Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў абвясціла шорт-ліст прэміі “Цюльпан за правы чалавека” 2022. Сярод дзесяці асноўных кандыдатаў на атрыманне прэміі ў гэтым годзе Праваабарончы цэнтр “Вясна” і PEN-Belarus, арганізацыі, якія вымушана працуюць у выгнанні.

Cяргей Сацук Мінскі гарадскі суд 26 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага журналіста Сяргея Сацука. Справу журналіста разглядала суддзя Святлана Бандарэнка. Менавіта яна адправіла за краты журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч за матэрыял пра смерць Рамана Бандарэнкі.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25-26 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Мікіта Старажэнка У Мінскім гарадскім судзе прызначаная дата разгляду крымінальнай справы былога следчага, які звольніўся пасля выбараў у знак пратэсту Мікіты Старажэнкі. Яго абвінавачаваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці паводле ч.3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса, а таксама ў незаконным зборы і распаўсюдзе інфармацыі аб прыватным жыцці (ч.1 арт. 179 Крымінальнага кодэкса, выключаная з кодэкса 26.05.2021 г.)