Уладзімір Лабковіч, сябра Рады ПЦ "Вясна". Фота: DW 22 кастрычніка палітзняволенаму праваабаронцу “Вясны” Уладзю Лабковічу спаўняецца 44 гады. Але паколькі ён не можа даць паўнавартаснае інтэрв’ю праз краты, таму мы знайшлі некалькі ягоных цытат з інтэрв'ю і ўспамінаў, якія не губляюць актуальнасці і цяпер. Так ягоны голас будзе гучаць побач, пакуль ён не выйдзе на волю і не распавядзе нам ужо новыя гісторыі.

Будынак РАУС Ленінскага раёна Брэста. Фота ПЦ "Вясна" Суд Маскоўскага раёна Брэста 6 кастрычніка вынес прысуд жыхарцы Мінска Алене Мядзель, абвінаваціўшы яе ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады – участковага інспектара УУС Маскоўскага раёна (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Заяву праваабарончай супольнасці Беларусі Мінск, 21 кастрычніка 2022 г.

21 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Гродна агучаны вырак былому працаўніку "Гродна Азота" Эдуарду Ісаеву. Яго асудзілі да 3,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма паводле ч. 2 арт. 367 і ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Дзяржабвінаваўца прасіў пакараць яго большым на паўгода тэрмінам. Справу разгледзеў суддзя Генадзь Мазайла.

Сярод некаторых сваякоў палітвязняў існуе меркаванне, што апеляцыя можа ўзмацніць пакаранне. Але насамрэч такое магчыма толькі па пратэсту пракурора. Па апеляцыйнай скарзе абвінавачанага ці яго адваката суд можа толькі змякчыць прысуд, а пагоршыць яго палажэнне не можа. І такія выпадкі ёсць нават цяпер – у час прававога дэфолту. Разбіраемся ў гэтым пытанні з юрыстам “Вясны” Паўлам Сапелкам. - Тут неабходна раздзяліць дзве сітуацыі: калі падача апеляцыі не суправаджаецца пратэстам пракурора “ў адказ”на мяккасць пакарання, то больш жорсткае пакаранне не можа быць прызначана адпаведна закону; абвінавачаным часта раяць не падаваць скаргу, каб не выклікаць менавіта гэты пратэст. Пры наяўнасці пратэсту на мяккасць пакарання, яно можа быць узмоцнена судом апеляцыйнай інстанцыі. А вось калі ёсць пратэст – ёсць выпадкі, калі пакаранне ўзмацнялі, а ёсць – калі не, ніякай сістэмы (як і прамой залежнасці прынясення пратэста ад падачы ці непадачы скаргі) няма.

Заўтра, 22 кастрычніка, палітзняволенаму каардынатару кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзю Лабковічу споўніцца 44 гады — гэта ўжо другі Дзень народзінаў, які вясновец вымушаны сустракаць за кратамі. За 15 месяцаў зняволення ў яго моцна пагоршылася здароўе, праваабаронцу перыядычна блакуюць ліставанне, трое яго дзетак гадуюцца без бацькі. "Вясна" паразмаўляла з жонкай праваабаронцы Нінай пра яго стан і ўмовы ўтрымання, пра тое, як сям'я перажывае разрыў з ім і як можна павіншаваць праваабаронцу за кратамі.  14 ліпеня 2021 года, кал адбыўся рэйд на праваабаронцаў і былі затрыманыя 11 вясноўцаў, з Уладзем таксама затрымалі ягоную жонку Ніну. У наступстве яна, як і яе муж, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, стала абвінавачанай па “справе Вясны”. Некалькі сутак яе, як і іншых, пратрымалі ў ІЧУ на Акрэсціна, а потым перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Пасля 10 сутак яе адпусцілі пад падпіскай аб нявыездзе. Праз 14 месяцаў — пасля шматлікіх допытаў, выклікаў у Следчы камітэт і ператрусу  — з Ніны знялі абвінавачванні. А вось Уладзю, Алесю і Валянціну выставілі больш жорсткія. Праз крымінальны пераслед жонкі Уладзь вельмі хваляваўся і нярваваўся, і толькі пару тыдняў таму дазнаўся, што з яе зняты статус абвінавачанай:

Збіванне сілавікамі ў пад'ездзе ўласнага дома, шпіталізацыя з РУУС з цяжкімі траўмамі, доўгае аднаўленне і зноў жорсткае затрыманне са шчытамі і аўтаматамі, катаванні ў ГУБАЗіКу, крадзеж грошай пры затрыманнях, 11 сутак у карцары на Акрэсціна, чатыры месяцы на "Валадарцы", суд за ўдзел у Маршах праз фота са "зніклага" ў міліцыі тэлефона і эміграцыя з Беларусі. Гэта сціслая гісторыя за два гады 34-гадовага фітнэс-трэнера Канстанціна Яршова. Былы палітвязень распавёў "Вясне" падрабязнасці свайго пераследу. У адзін з вечароў узімку 2020 года Канстанціну, які толькі адхварэў на COVID-19, трэба было адвезці бацьку ў лякарню ежу і рэчы. Але да яго мужчына так і не даехаў. Калі выйшаў з пад'езда, то ўбачыў характэрны бус з АМАПам. Канстанцін вырашыў паехаць пазней і хацеў вярнуцца дадому, але не паспеў.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

34-гадовую палітзняволеную Вікторыю Навіцкую асудзілі да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Юлія Шчоткіна агучыла такі вырак 13 кастрычніка 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Яна прызнала жанчыну вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

11 кастрычніка 2022 г. у судзе Ленінскага раёна Магілёва паўторна асудзілі палітвязня Арцёма Калашука, Гэтым разам — паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.