- Катэгорыя: Вясна
У Ленінскім судзе Магілёва 7 ліпеня вынеслі прысуд Галіне Кавалёвай паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэксу (Паклёп на Лукашэнку). Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк.
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсцкім абласным судзе 14 кастрычніка па "справе Зельцэра" асудзілі 34-гадовага палітзняволенга Яўгена Тазава. Паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса суддзя Дзмітрый Куроўскі прызначыў яму два з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў будынку Мінскага раённага суда працягвае разгляд справы "Атрада грамадзянскай самаабароны Беларусі", якую ў Беларусі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Па справе праходзяць адразу пяць чалавек — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак. Агулам іх судзяць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку, за тэрарызм. Ім інкрымінуюцца тры эпізоды – спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расеі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. Ва ўсіх эпізодах былі задзейнічаны "падстаўныя" саўдзельнікі-сілавікі. У справе 15 тамоў. Суд вяддзе суддзя Сяргей Епіхаў. Абвінавачванне зачыталі 32-гадоваму жыхару Ліды Дзмітрую Сасноўскаму. Згодна версіі абвінавачвання, ён "распачаў наўмысныя дзеянні, накіраваныя на падрыхтоўку да акту тэрарызму ў дачыненні да прапагандыста Рыгора Азаронка". Меркавалася, што яго выкрадуць і ўжываць гвалт у сувязі з грамадскай дзейнасцю. Разглядалася некалькі варыянтаў, як расправіцца з Азаранка. У прыватнасці, вывезці ў лес і прымусіць гаварыць на камеру патрэбныя словы, а калі адмовіцца — адрэзаць частку языка.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 19 кастрычніка працягваўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенага журналіста Сяргея Сацука.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе з 17 кастрычніка адбываецца суд над па "справе Фонда «Страна для жизни»". Па ёй праходзіць тры валанцёры Фонда — палітзняволены Антон Сташэўскі, Юлія Сырых, Таццяна Астроўская, а таксама Марына Дуброўская. З іх толькі Антон утрымліваецца пад вартай, Юлія і Таццяна пасля амаль гадавога зняволення пакінулі Беларусь, а Марына знаходзіцца пад хатнім арыштам. Таму цяпер судзяць толькі Сташэўскага і Дуброўскую. Валанцёрак Фонду абвясцілі ў вышук — іх справы вылучылі ў асобную вытворчасць. Справу разглядае суддзя Дзіна Кучук.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Партызанскага раёна Мінска прызначаная дата разгляду крымінальнай справы 39-гадовага Сяргея Слабыша, якога абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
19 кастрычніка ў Гродзенскім абласным судзе вынесены прысуд 34-гадоваму жыхару Слоніма Аляксандру Петушкову. Суддзя Дзмітрый Бубенчык агучыў мужчыне вырак: 7,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім раённым судзе 17 кастрычніка вынеслі прысуд па крымінальнай справы супраць палітзняволенага "рэйкавага партызана" Сяргея Глебкі — 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 300 базавых велічыняў (9600 рублёў). Ён быў затрыманы ў ноч з 1 на 2 сакавіка ў Стоўбцах разам з жонкай за падпал бярвення з мэтай перашкоды руху цягнікоў з тэхнікай і боепрыпасамі расейскіх войскаў. Пасля затрымання Сяргея збівалі — гэта бачна на "пакаяльных відэа". Палітвязня абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 289 (акт тэрарызму) і ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне чыгуначных шляхоў зносін у непрыдатны для эксплуатацыі стан у мэтах учынення акту тэрарызму) Крымінальнага кодэкса. Справу два месяцы ў адкрытым рэжыме разглядаў суддзя Антон Колабаў.