- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім абласным судзе 19 кастрычніка распачаўся суд па справе "Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі", якую ў Беларусі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Па справе праходзяць адразу пяць чалавек — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак. Агулам іх судзяць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку, за тэрарызм. Ім інкрымінуюцца тры эпізоды – спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расеі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. Пра затрыманне ўдзельнікаў "АГСБ" і гэтыя эпізоды стала вядома з выступа Лукашэнкі да Дня незалежнасці ў 2021 года. Справу прызначаны разглядаць сумнавядомы "палітычны" суддзя Сяргей Епіхаў. Суд пакуль праходзіць у адкрытым рэжыме. Усім фігурантам пагражаюць вялікія тэрміны зняволення. Тэлеграм-канал і чат "Атрады грамадзянскай самаабароны" (АГСБ) узніклі ў верасні 2020 года. Праз год — 18 жніўня 2021 года — супольнасць "Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі" па рашэнні Вярхоўнага суда была прызнана тэрарыстычнай. Заяўлялася, што мэтай фарміравання было аб'яднаць "радыкальна настроеных грамадзян для ўдзелу ў мерапрыемствах па гвалтоўнай змене дзяржаўнай улады і тэрактах у Беларусі". Дзейнасць "АСБ " на тэрыторыі краіны забароненая. Прызнанне "АГСБ" тэрарыстычнай арганізацыяй ініцыяваў генпракурор Андрэй Швед.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 14 кастрычніка, палітзняволены намеснік старшыні "Вясны" і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч адзначае ў турме свой юбілей — 50 гадоў. За кратамі за сваю праваабарончую дзейнасць вясновец утрымліваецца ўжо 15 месяцаў. Праваабарончыя арганізацыі, беларускія лідары, праваабаронцы па ўсім свеце віншуюць у сацсетках Валянціна з Днём народзінаў. "Вясна" збірае віншаванні для Валянціна. Шведская ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen віншуе Валянціа з Днём народзінаў:
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 17 кастрычніка вынеслі прысуд палітзняволеннаму Аляксандру Цымбалісту паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 19 кастрычніка працягваецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенай Вольгі Цыбульскай. Жанчыну абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 18 кастрычніка вынеслі прысуды палітзняволеным дызайнеру, фатографу Дзянісу Шарамецьеву і яго жонцы Святлане. За ўдзел у акцыях пратэсту суддзя Сяргей Кацэр прызначыў ім паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) два і паўтары гады калоніі адпаведна. Менавіта такі тэрмін запрашваў пракурор.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Бярозаўскім раённым судом 17 кастрычніка асуджаны былы следчы райаддзела СК Максім Куроўскі. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У Гомельскім абласным судзе 12 кастрычніка судзілі Валянціна Федарэнку паводле ч. 1 арт. 361-4 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Піскуноў.
- Катэгорыя: Вясна
Праз рэпрэсіі і запалохванне адкрыта выказваць сваю салідарнасць у Беларусі з палітвязнямі робіцца ўсё складаней. Але людзей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, становіцца ўсё болей. Палітычным зняволеным ужо больш за паўгады масава блакуюць ліставанне, таму пасылкі і грашовыя пераводы цяпер сталі асноўнымі спосабамі іх падтрымкі. "Вясна" распавядае, як сабраць пасылку салідарнасці для палітвязня, як рэагуюць на іх самі зняволеныя, а праваабаронца тлумачыць важнасць такога спосабу падтрымкі.