Фолькер Цюрк і Антоніу Гутэрыш. Фота: UN Photo/Evan Schneider Вярхоўны камісар па правах чалавека ААН Фолькер Цюрк з Аўстрыі прыступіў да выканання сваіх абавязкаў 17 кастрычніка 2022 года. На гэтай пасадзе ён змяніў Мішэль Бачэлет з Чылі. International Service for Human Rights імкнецца да таго, каб прыярытэты Вярхоўнага камісара і падыход засноўваліся на досведзе і поглядах праваабаронцаў, і з гэтай мэтай склала збор меркаванняў, які дапаможа фармаваць парадак дня для ягонага мандата. "Вясна" прыводзіць некаторыя з іх.

Заява Платформы "Грамадзянская салідарнасць" з нагоды прысуджэння Нобелеўскай прэміі міру 2022 года тром сябрам Платформы 24.10.2022

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 19 кастрычніка вынеслі прысуд Наталлі Тодрас паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі. Суд Кастрычніцкага раёна Гродна.

У Парыжы 23 кастрычніка адкрылася 41-ая сесія Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). Віцэ-прэзідэнтам па рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі яе з'яўляецца палітзняволены намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін СтэфановічНа гэтую пасаду яго абралі на міжнародным кангрэсе FIDH, які праходзіў на Тайвані ў 2019 годзе. Сёлета Федэрацыя адзначае сваё 100-годдзе. Падчас адкрыцця 41-й сесіі партрэты зняволеных вясноўцаў выставілі ў першым шэрагу, а кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH Ілля Нузаў зачытаў зварот Валянціна з-за кратаў.

Алесь Любянчук. Фота baj.by Мінскі гарадскі суд 24 кастрычніка пачаў разгляд крымінальнай справы, заведзенай на чарговага незалежнага журналіста, палітзняволенага Аляксандра Любянчука.

Валянцін Стэфановіч Палітзняволены праваабаронца “Вясны” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч даслаў ліст, у якім падзякаваў за віншаванні з Днём народзінаў і распавёў пра свае навіны за апошні час.

У Мінскім гарадскім судзе 24 кастрычніка да чатырох гадоў калоніі асудзілі 35-гадовага кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалая Брэдзелева. Яго абвінавацілі па ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання). Два месяцы суддзя Алена Ананіч разглядала справу ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.

Згодна з інфармацыяй Праваабарончага цэнтра "Вясна", самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій у Беларусі сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ). Тут сабраная чарговая падборка дыфамацыйых прысудаў, звязаныя з абразай Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, а таксама знявагай дзяржаўнага сцяга.

Акцыя пратэсту ў Гомель ў верасні 2020 года. Суд Цэнтральнага раёна Гомеля асудзіў мясцовых жыхароў Дзяніса Самкова і Сяргея Алейніка ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, які груба парушаюць грамадскі парадак паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. А,вінавачанне тычылася падзеяў верасня 2020 года, які адбываліся ў цэнтры горада.

21 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Гродна агучаны вырак жыхару Пінска Паўлу Малітвіку. Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса і арт. 369 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць выплаціць пацярпелым кампенсацыю маральнай шкоды: 1000 рублёў — Андрэю Комару, 1500 рублёў — Віктару Казлоўскаму. Яго прызналі вінаватым у тым, што ў траўні 2020 года ён напісаў два каментары, якія абразілі супрацоўнікаў гродзенскай міліцыі. За каментар у бок Казлоўскага дзяржабвінавачанне папрасіла пакараць Малітвіка 1,5 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі", а за выказванне ў бок Комара — двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Канчатковае пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі атрыманае шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім.