У Мінскім гарадскім судзе 13 кастрычніка асудзілі палітзняволеных старшыню першаснай прафсаюзнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза металістаў на ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" Арцёма Жэрнака і Данііла Чэўнакова. Справу супраць палітвязняў разглядалі ў закрытым рэжыме па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса за "заклікі да санкцыяў, удзел у акцыях пратэсту і ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні". Суддзя Наталля Бугук прызначыла Арцёму чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а Даніілу — пяць гадоў ва ўмовах узмоцнега рэжыму. 29-гадовы Арцём Жэрнак і 20-гадовы Данііл Чэўнакоў былі затрыманыя 17 лістапада 2021 года. Амаль год яны знаходзяцца пад вартай у СІЗА-1.

Алег Дутчык Суд Ленінскага раёна Брэста 24 кастрычніка вынес прысуд 50-гадоваму індывідуальнаму прадпрымальніку Алегу Дутчыку. Яго абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 369 Крымінальнагаг кодэкса).

Ігар Альхоў. Праваабаронцы дазналіся пра лёс гомельскага “тэрарыста” Ігара Альхова, якога суд Цэнтральнага раёна Гомеля абвінавачваў у акце тэрарызму (ч.1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 386 Крымінальнага кодэкса).

У Ленінскім судзе Мінска 3 кастрычніка асудзілі Мілану Вальфовіч паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справу разглядала суддзя Марына Клімчук. Мілану абвінавацілі ў тым, што яна прыняла ўдзел у нядзельным Маршы “з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэста, вядзення дэструктыўнай дзейнасці”. Тым самым “прыняла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Таксама жанчыне паставілі ў віну непадпарадкаванне прадстаўнікам улады і перашкоду руху грамадскага транспарта.

Аляксандр Айнутдзінаў. Скрыншот з відэа МУС Мінскі абласны суд прызначыў дату разгляду крымінальнай справы 46-гадовага Аляксандра Айнутдзінава, якога абвінавачваюць у спробе далучыцца да палка імя Кастуся Каліноўскага, а таксама за язду на матацыкле без правоў.

Сёння, 24 кастрычніка, у судзе Савецкага раёна Гомеля асудзілі палітзняволенага валанцёра Іллю Міронава, які вядомы тым, што напісаў больш за дзве з паловай тысячы з лістоў салідарнасці ў турмы. Больш за год таму — 30 верасня 2021 года — яго арыштавалі самога, калі адбываліся масавыя затрыманні за каментары па "справе Зельцэра". Сёння суддзя Аляксандр Мохараў асудзіў яго да паўтара года калоніі і 200 базавых штрафа (6400 рублёў) за "дыскрэдытацыя Беларусі" (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса), піша гомельская "Вясна". Іллю вызвалі ў залі суда, бо ён адбыў увесь тэрмін у следчым ізалятары. Ініцыятыва Іллі "Пішыце лісты" была ў ліку прэтэндэнтаў на перамогу ў Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі "Кампанія/ініцыятыва года-2021". 

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23-24 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Некамерцыйнае выданне The Conversation апублікавала артыкул пра Алеся Бяляцкага, напісаны Анаіс Марэн, спецыяльнай дакладчыцай ААН па Беларусі і навуковай супрацоўніцай Варшаўскага ўніверсітэта. "Вясна" прыводзіць тэкст артыкула цалкам. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года, праваабаронца Алесь Бяляцкі — чацвёрты чалавек у гісторыі Нобелеўскай прэміі, які атрымаў гэтую ўзнагароду, знаходзячыся ў зняволенні. Такім сімвалічным, але моцным жэстам Нобелеўскі камітэт прызнаў 35-гадовую працу Бяляцкага па абароне правоў чалавека ў Беларусі. Гэта таксама служыць нагадваннем пра тое, што дзясяткі беларускіх праваабаронцаў у гэты час знаходзяцца за кратамі, у тым ліку пяцёра калегаў Бяляцкага з Праваабарончага цэнтра "Вясна". За апошнія месяцы яшчэ дзясяткі чалавек уцяклі з краіны, асцерагаючыся крымінальнага пераследу і затрымання.

У Мінскім абласным судзе 24 кастрычніка асудзілі Максіма Баса паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Ірына Майко.

У Маскоўскім судзе Брэста 21 кастрычніка вынеслі прысуд Сяргею Мыцу паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган.