- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончаму цэнтру "Вясна" сталі вядомыя некалькі прысудаў паводле дыфамацыйных артыкулаў, вынесеныя судом Мастоўскага раёна (Гродзенская вобласць) на пачатку 2022 года. Усе асуджаныя з'яўляюцца ўраджэнцамі ці жыхарамі Мастоў або Мастоўскага раёна. Іх імёны пакуль невядомыя, але "Вясна" распавядае пра тое, як выглядаў іх крымінальны пераслед. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК).
- Катэгорыя: Вясна
Палітзняволенага Сяргея Далівелю 7 кастрыніка асудзілі паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса на 2 гады калоніі за каментары ў інтэрнэце па “справе Зельцэра”. “Вясна” пагаварыла з сястрою Сяргея Аленай пра падрабязнасці яго затрымання, умовы ўтрымання ў СІЗА. А таксама, як Сяргей пачаў займацца музыкай. Сяргея арыштавалі 29 верасня 2021 года на працы. Яго родным пра затрыманне не сказалі. Пазней Сяргееў кіраўнік паведаміў аб гэтым сям’і. “Толькі 30 верасня мы даведаліся, дзе знаходзіцца Сяргей. Яго адвезлі на Акрэсціна”, – распавядае Алена. На наступны дзень яе брата прывезлі дамоў на вобшук. Па знешнім выглядзе мужчыны было зразумела, што яго моцна збівалі: “У яго быў разбіты нос і надарванае вуха. Сяргей выглядаў моцна збітым”, - дзеліцца назіраннямі жанчына.
- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскі абласны суд 12 кастрычніка завяршыў разгляд крымінальнай справы жыхара Асіповічаў Аляксея Шышкаўца, абвінавачанага ў тэрарызме (арт.289 Крымінальнага кодэкса), і ва ўдзеле на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Сяргей Мазураў.
- Катэгорыя: Вясна
Больш за два гады ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі супраць беларусаў, якія кожны дзень пратэстуюць супраць дзейнай улады, а таксама вайны ва Украіне. Катаванні і збіванне з боку сілавікоў не спыняецца ні на дзень. Міліцыянты ўрываюцца ў кватэры беларусаў, ладзяць ператрусы, а потым складаюць адміністрацыйныя пратаколы па надуманых прычынах. Па дадзеных "Вясны", у верасні адбылося не менш за 237 судовых пасяджэнняў паводле адміністрацыйных справаў. Беларускімі суддзямі было прызначана мінімум 40 штрафаў і не менш за 85 адміністрацыйных арыштаў. Акрамя гэтага, праваабаронцам вядома пра чатыры выпадкі, калі суддзі спынілі справы за адсутнасцю ў дзеяннях складу правапарушэння. "Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў верасні. У Кобрыне ў сярэдзіне верасня затрымалі мясцовага жыхара за чырвона-белы шалік, які ён павесіў на помнік Сувораву. Паводле пратакола, мужчына, "дзеючы наўмысна, накінуў і завязаў на помніку-бюсце імя Суворава шалік чырвона-белага колеру з надпісамі на замежнай мове, чым сапсаваў эстэтычны выгляд дадзенага помніка і парушыў грамадскі парадак". Па словах самога мужчыны, па дарозе ён знайшоў шалік, які вырашыў павесіць на помнік, каб яго ўбачылі і забралі.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Сёмага кастрычніка Магілёўскі абласны суд прызнаў палітзняволенага Мацвея Міцуру вінаватым паводле арт. 369 і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
Cтала вядома, што 10 жніўня 2022 года ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма асудзілі палітвязня Яўгена Галіча. Згодна з рашэннем суддзі Віктара Казачока, мужчына таксама мусіць выплаціць 5,5 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым. Ягоны мабільны тэлефон быў канфіскаваны.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Астравецкага раёна 11 кастрычніка вынеслі прысуд Палянскаму Максіму паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Багдановіч. Дзяржаабвінаваўцам выступіў Юркойць А. Т. Максіма Палянскага затрымалі 14 чэрвеня, пасля чаго ў яго дома правялі вобшук і канфіскавалі мабільны тэлефон. 17 чэрвеня мужчыну адпусцілі пад асабістае паручальніцтва.
- Катэгорыя: Вясна
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 11 кастрычніка 2022г.