Наваполацкі гарадскі суд. У судзе Наваполацка 4 кастрычніка вынесены прысуд 40 -гадоваму мясцоваму жыхару Максіму Камкову, абвінавачанаму ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Юрый Станеўскі  У Гродзенскім абласным судзе 4 кастрычніка вынесены прысуд Юрыю Станеўскаму, якога КДБ ўнес у спісы асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Стала вядома, што 23 жніўня 2022 года суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд палітвязню Міраславу Сабчуку — сябру незалежнага прафсаюзу, які працаваў на Мінскім трактарным заводзе. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Палітвязня вызвалілі ў залі суда.

У судзе Ленінскага раёна Гродна вынесены прысуд Аляксандру Ваўчку. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — ч. 2 арт. 367 ("Паклёп у адносінах да Лукашэнкі") і ч. 1 арт. 368 ("Абраза Лукашэнкі"). Прысуд — 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Таксама ў даход дзяржавы канфіскаваны камп'ютар мужчыны.

На Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве адбылося пасяджэнне "Індэкс па катаваннях: Бягучая ацэнка выканання забароны катаванняў у краінах АБСЕ". Працоўная група па барацьбе з катаваннямі Платформы грамадзянскай салідарнасці прадставіла замер Індэксу забароны катаванняў. Пра сітуацыю ў Беларусі на пасяджэнні распавёў праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка. У Працоўную групу па барацьбе з катаваннямі Платформы грамадзянскай салідарнасці ўваходзяць прадстаўнікі праваабарончых і грамадскіх арганізацый з Беларусі, Украіны, Арменіі, Расіі, Польшчы, Казахстана, Кыргызтана, Малдовы і Таджыкістана, у якіх і палічылі Індэкс выканання забароны катаванняў. У спісе з дзевяці краін Беларусь знаходзіцца на апошнім месцы ўжо чацвёрты год запар.

У Мінскім абласным судзе 6 кастрычніка агучылі прысуды па рэзананснай "справе БелаПАН". Сёння асудзілі адразу чатырох палітзняволеных: журналісту і медыяменеджару Андрэю Аляксандраву прызначылі 14 гадоў калоніі, ягонай жонцы Ірыне Злобінай — 9 гадоў калоніі, галоўнай рэдактарцы і дырэктарцы "БелаПАН" Ірыне Леўшынай — 4 гады калоніі, былому дырэктару агенцтва Дзмітрыю Наважылаву — 6 гадоў калоніі. Акрамя таго, палітвязням прызначылі буйныя штрафы: з Аляксандрава — 1000 базавых велічыняў (32 000 рублёў), са Злобінай – 800 базавых (25 600 рублёў), з Наважылава – 700 базавых (22 400 рублёў). Таксама ім забаронена займаць пэўныя пасады на працягу пяці гадоў. Такія прысуды вынес суддзя Вячаслаў Тулейка. Суд цягнуўся ў закрытым рэжыме роўна чатыры месяцы. Суд па

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Валерый Барзенка. У Гродзенскім абласным судзе завяршыўся разгляд крымінальнай справы 51-гадовага жыхара Мінска Валерыя Барзенкі. Яго абвінавацілі за перадачу “дэструктыўным каналам” інфармацыі пра свайго кіраўніка (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса), а таксама за “захоўванне боепрыпасаў” (ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса).

Cяргей Сацук. У Мінскім гарадскім судзе працягваецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенага журналіста Сяргея Сацука.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 3 кастрычніка пачалі разглядаць справу Дар’і Лычкоўскай. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) па чатырох эпізодах. Сёння суддзя Алена Бушава прызначыла Лычкоўскай два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дар'я Лычкоўская