Гісторыя затрымання і збівання 21-гадовага студэнта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Паўла ў верасні 2020 года выклікала рэзананс. Калі здавалася, што катаванні ў турмах пасля жнівеньскіх падзей спыніліся, сілавікі затрымалі хлопца пасля Жаночага марша на "Плошчы Перамогі" і збілі так, што ён трапіў у лякарню наўпрост з РУУС, і прабыў там каля месяца. Яму дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй цяжкасці з субарахнаідальным кровазліццём, пералом носа і множныя гематомы на целе. Павел пасля траўмы дагэтуль вымушаны прымаць лекі. 27 лютага 2022 года ў інтэрнэце разляцелася відэа з аднаго з выбарчых участкаў Мінска, дзе сілавікі затрымліваюць хлопца, які прыйшоў з украінскім сцягам непасрэдна на ўчастак для галасавання. Як высветлілася, гэта быў той самы Павел. У канцы сакавіка сілавікі прыйшлі па яго наўпрост у інтэрнат, але з РУУС ён ізноў патрапіў у лякарню. Пасля гэтага ў мэтах бяспекі яму давялося пакінуць Беларусь. Павел распавёў "Вясне" пра валанцёрства пад турмой у родным горадзе Жодзіна, пераслед у 2020 годзе, затрыманне на рэферэндуме з украінскім сцягам і выезд з Беларусі. Павел родам з Жодзіна — горада, які шмат у каго цяпер асацыюецца з турмой, дзе ўтрымліваюцца палітзняволеныя і затрыманыя паводле палітычных матываў. Там у 2020 годзе таксама ўтрымлівалі затрыманых пратэстоўцаў, таму, як і на Акрэсціна, там дзяжурылі валанцёры. Павел распавядае, як прайшло ягонае валанцёрства ў адзін з пасляпратэсных дзён:

Міхаіл Корзун Брэсцкі абласны суд 6 кастрычніка завяршыў разгляд крымінальнай справы мінчука Міхаіла Корзуна. 31-гадовы мужчына абвінавачаны ў  распальванні сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса). 

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 6 кастрычніка да двух з паловай гадоў "хіміі" асудзілі 26-гадовага Андрэя Лагуна. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у Маршы 6 верасня 2020 года. "Марш адзінства" ў Гродне быў адметны тады жорсткімі затрыманнямі, падчас якіх сілавікі распылялі слезацечны газ супраць пратэстоўцаў. Андрэй да суда два месяцы ўтрымліваўся пад вартай ў гродзенскай турме. Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Ганна Каралько. Згодна з версіяй абвінавачвання, 6 верасня 2020 года Лагун "узяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія праводзіліся на тэрыторыі Гродна, груба парушалі грамадскі парадак, былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады і пацягнулі парушэнне працы транспарту, устаноў пры наступных акалічнасцях". Так, ён "прыбыў у цэнтральную частку Гродна, загадзя ўсведамляючы супрацьпраўнасць групавога несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і сваіх дзеянняў, натхняючы сваімі паводзінамі навакольных з мэтай падахвочвання ў іх пачуцця неабходнасці ўдзелу ў згаданым несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, мітынгу, шэсці, правядзенне якога ў цэнтральнай частцы Гродна замахвалася на грамадскі спакой, парушала ўмовы адпачынку і побыту грамадзян".

Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. З гэтай нагоды ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве адбылася сустрэча, на якой удзельнікі павіншавалі адзін аднаго з гістарычнай падзеяй, паглядзелі дакументальны фільм пра Алеся Бяляцкага і праваабарончы цэнтр "Вясна", пагаварылі пра гісторыю праваабарончага руху Беларусі. Сустрэча распачалася музычным выступам гурта “Яварына”, пасля якога праваабаронцы, палітыкі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці выказалі словы павагі і падзякі Алесю Бяляцкаму і паразважалі пра цяперашні стан грамадзянскай супольнасці.

Ва ўсім свеце 10 кастрычніка штогод адзначаецца як Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання. Беларусь з'ўляецца апошняй краінай у Еўропе, дзе дагэтуль выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.  З 29 траўня ў Беларусі пачалідзейнічаць папраўкі ў Крымінальны кодэкс: цяпер за замах на здзяйсненне актаў тэрарызму можа пагражаць выключная мера пакарання — растрэл.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-8 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічваецца кожны тыдзень. На цяперашні момант у нашай краіне налічваецца 1 348 палітвязняў, 44 з якіх былі прызнаныя ў верасні. Палітзняволеныя беларусы, асуджаныя па палітычна матываваных справах, працягваюць выходзіць на волю па заканчэнні тэрміну. Акрамя гэтага, у верасні былі вызваленыя тры палітвязні па памілаванні, а яшчэ аднаму змянілі пакаранне і перавялі на "хатні арышт". Па дадзеных "Вясны", у верасні з месцаў зняволення выйшлі мінімум 29 палітвязняў, 13 з якіх — адбылі свае тэрміны. За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і як яны апынуліся на волі — распавядае "Вясна".  Журналісткі Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева былі асуджаныя за прамы эфір з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «Плошчы пераменаў» у Мінску 15 лістапада. За кратамі яе ўтрымлівалі амаль 22 месяцы. Былая палітзняволеная кранальна падзякавала ўсім за падтрымку:

Старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Пра гэта 7 кастрычніка 2022 года паведаміў Камітэт прэміі. Разам з Алесем Бяляцкім Нобелеўскую прэмію міра атрымалі ўкраінскі "Цэнтр Грамадзянскіх Свабод" і расійская праваабарончая арганізацыя "Мемарыял". У гэтым годзе праваабаронца вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міра шосты раз. Спадар Бяляцкі стаў чацвёртым чалавекам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, знаходзячыся ў турме або пад вартай.

19 верасня 2022 года ў Гродзенскім абласным судзе 26-гадовага Андрэя Сачэўку асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Вядома, што мужчына мае разлад асобы.

Старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Пра гэта 7 кастрычніка 2022 года паведаміў Камітэт прэміі.