- Катэгорыя: Вясна
15 верасня 2022 года ў суддзе Ленінскага раёна мінчукоў Аляксандра Бардзіна і Паўла Варанько прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Кожнага з іх асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Мужчын вызвалілі з-пад варты ў залі суда. Прысуд вынесла Юлія Шчоткіна.
- Катэгорыя: Вясна
37-гадовую жыхарку Наваполацка Настассю Савуляк прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Прысуд вынесены 27 верасня 20222 года ў судзе Наваполацка і Наваполацкага раёна Віталем Лапко. Яе прызналі вінаватай у тым, што 26 красавіка 2022 года з тэлефона свайго сужыцеля яна патэлефанавала на спецыяльную тэлефонную лінію міліцыі і "у ненарматыўнай форме" выказала абразу ў бок Лукашэнкі. На погляд абвінавачання, гэтым яна публічна прынізіла ягоны аўтарытэт, гонар і годнасць.
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсцкім абласным судзе 29 верасня да чатырох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 55-гадовага мінчука Аляксандра Колпака. За каментары ў Telegram-чатах падчас пратэстаў у 2020 годзе яго прызналі вінватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Такі прысуд вынесла суддзя Вера Філонік — менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор. Згодна версіі абвінавачвання, Колпак размясціў у верасні 2020 года ў адкрытым доступе ў Telegram-чаце "негатыўныя каментары ў адрас супрацоўнікаў АУС, дзяржаўных служачых, прадстаўнікоў улады, у якіх падахвочваў і заклікаў да гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў названых сацыяльных груп".
- Катэгорыя: Вясна
У Гродзенскім абласным судзе 51-гадовага мінчука Валерыя Барзенку асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма. Суддзя Віктар Сянько прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 і ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса. Яго прызналі вінаватым у тым, што ў лістападзе 2020 года і сакавіку 2021 года ён накіраваў у тэлеграм-боты "дэструктыўных каналаў" інфармацыю пра свайго былога кіраўніка. У наступным яе размясцілі рэсурсы, праз якія "здзяйснялася супрацьпраўная дзейнасць у складзе экстрэмісцкіх фармаванняў". Таксама згодна з абвінавачаннем, размяшчэнне інфармацыі, атрыманай ад Барзенкі, пацягнула за сабой "іншыя цяжкія наступствы".
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі працягваюць выносіць прысуды па "справе Зельцера", звязаныя з пазбаўленнем волі.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 4 кастрычніка паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзянскі парадак) асудзілі 33-гадовую Дзіяну Кішкарэнку. Суддзя Іна Сівец прызначыла ёй тры гады "хіміі " за ўдзел у "Маршы вызвалення палітвязняў", які адбыўся роўна два гады таму. Да суда дзяўчына была на волі пад паручальніцтвам.
- Катэгорыя: Вясна
На Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве — найбуйнейшай у Еўропе канферэнцыі па правах чалавека і дэмакратыі — абмеркавалі сітуацыю з беларускімі палітзняволенымі. На пленарным пасяджэнні "Вязні Пуціна і Лукашэнкі: Палітычныя зняволеныя ў Расіі, Беларусі і АБСЕ" выступіла, сярод іншых, дачка палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча і прадстаўніца Цэнтра беларускай салідарнасці Надзея Лучанок. Дачка палітзняволенага распавяла, што сёння ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: