- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 28 верасня вынесены суровы прысуд былой журналістцы Белтэлерадыёкампаніі Ксеніі Луцкінай. Ксенію абвінавацілі ў змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна Мінска 23 верасня агучылі прысуды адразу чатыром палітвязням — Міхаілу Хаміцэвічу, Мікалаю Карабко, Вячаславу Дашкевічу і Таццяне Заяц. Іх абвінавацілі па ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса (перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме) за рассылку лістоў сябрам выбарчых камісій з заклікам лічыць сумленна галасы на рэферэндуме 27 лютага. Суддзя Анжэла Касцюкевіч прызначыла Мікалаю Карабко 2,5 гады калоніі, а астатнім — па два года зняволення. Па справе адбылося пяць працэсаў, якія праходзілі ў адкрытым рэжыме. Нагадаем, у КДБ Беларусі 20 лютага паведамілі аб затрыманні ўдзельнікаў груп, якія планавалі "зрыў рэферэндуму па зменах і дапаўненнях у Канстытуцыю". Супрацьпраўныя дзеянні гэтых людзей заключаліся ў рассылцы лістоў з заклікам да сябраў выбарчых камісій "лічыць галасы сумленна".
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі гарадскі суд 28 верасня працягвае разгляд крымінальнай справы палітзняволенага праграміста Арцёма Мазаніка, які распрацаваў у 2020 годзе мабільную аплікацыю Belscan, з дапамогай якой распаўсюджваў інфармацыю пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі сілавікоў і прадстаўнікоў улады.
- Катэгорыя: Вясна
У "Пералік фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці" Камітэт дзяржаўнай бяспекі амаль за два гады ўключыў 172 асобы, якія "маюць дачыненне да пратэснай дзейнасці". Сярод іх 70-гадовы пенсіянер з Нясвіжа і 21-гадовы студэнт педагагічнага факультэта, настаўніца музыкі з Ліды і сківічны хірург з Мінска, былы памочнік пракурора і хворая на эпілепсію маці маленькай дзяўчынкі. КДБ лічыць тэрарыстамі тых, кто пакідаў каментары ў сацсетках пра міліцыянтаў і прадстаўнікоў улады, з’яўляўся адміністратарам тэлеграм-каналаў, удзельнічаў у акцыях пратэсту, а таксама тых, хто адкрыта выступае супраць дзеючай улады за мяжой. "Вясна" распавядае пра сярэднестатыстычнага "пратэснага тэрарыста" па версіі КДБ, пра 19 жанчын, якія патрапілі ў Пералік, самых старэйшых і малодшых "тэрарыстаў", а юрыст Павел Сапелка каментуе, якія могуць быць наступствы пры злоўжыванні беларускімі ўладамі ў рэпрэсіўных мэтах такога інструмента. Першых асобаў, якія "маюць дачыненне да пратэснай дзейнасці", Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс у Пералік 19 лістапада 2020 года. Гэта заснавальнік і рэдактар тэлеграм-канала Nexta Сцяпан Пуціла і Раман Пратасевіч. З тых часоў спіс пачаў нястрымана расці і цяпер туды ўключаны 172 асобы, "датычныя да пратэснай дзейнасці".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 27 верасня пад час працэсу над стаматолагам-артапедам медыка-санітарнай часткі "Гродна Азот" Аляксандрам Дураевым абвешчаны перапынак, каб даць магчымасць абвінавачанаму выплаціць маральную шкоду пацярпелым па справе.
- Катэгорыя: Вясна
29 верасня ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы Фонд Клуні "За справядлівасць" і Фонд Форда правядуць першую ў гісторыі цырымонію ўручэння прэміі Албі.
- Катэгорыя: Вясна
26 веранся Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па спаве экс-ваеннага Аляксандра Велясніцкага, якога абвінавачваюць адразу па двух артыкулах: 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне варожасці).
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Алесю Бяляцкаму, кіраўніку Праваабарончага цэнтра "Вясна" і палітычнаму зняволенаму, 25 верасня споўнілася 60 гадоў. Гэта не першы дзень нараджэння, які яму даводзіцца правесці за кратамі. Салідарнасць з Алесем праявілі вядомыя палітыкі і калегі-праваабаронцы. Арганізацыя RightLivelihood у віншаванні для Бяляцкага адзначыла, што ён атрымаў узнагароду RightLivelihood за намаганні ПЦ "Вясна" па прасоўванні дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.