Месца падзення вайсковага самалёта ў Баранавічах. Судом Лунінецкага раёна прызначаная дата разгляду крымінальнай справы 58-гадовага мясцовага жыхара Сяргей Глівенкі, абвінавачанага ў публічнай абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Арцем Ламаносаў Стала вядома, што 31 жніўня палітвязня Арцёма Ламаносава асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Мужчыну вызвалілі ў залі суда. Прысуд вынес Міхаіл Макарэвіч. Ён прызнаў Ламаносава вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Юрый Станеўскі. У Гродненскім абласны судзе 27 верасня пачынаецца разгляд крымінальнай справы Юрыя Станеўскага, якога КДБ ўнесла ў спісы асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнайсці.

Наталля Падлеўска 56-гадовая Наталля Падлеўска паўгода знаходзілася ў СІЗА без суда. У траўні 2022-га ёй прызначылі год калоніі за некалькі каментароў, але пасля пераліку пакарання яна выйшла на волю ўжо ў ліпені. Пасля вызвалення яна распавяла нам пра ўмовы ўтрымання, стаўленне персанала да палітвязняў, а таксама пра людзей, якіх яна сустрэла за кратамі.  

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25-26 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Праваабаронца і валанцёрка ПЦ “Вясна” Таццяна Ласіца была нечакана вызвалена з Гомельскай калоніі. Пра гэта стала вядома "Гомельскай Вясне" 24 верасня. За кратамі Ласіца прабыла агулам 1 год і 8 месяцаў. Прычына яе вызвалення  — памілаванне.

У праўладных тэлеграм-каналах звычайнай практыкай стала публікаваць "пакаянныя" відэа з затрыманымі, на якіх, нягледзячы на прэзумпцыю невінаватасці, людзі вымушаныя даваць паказанні супраць сябе і раскрываць падрабязнасці свайго асабістага жыцця. "Вясна" паразмаўляла з юрыстам і спецыялісткай ў галіне псіхалогіі, каб разабрацца, якія нормы парушае запіс падобных відэа, якім чынам яны ўздзейнічаюць на ўдзельнікаў здымкі і тых, хто іх глядзіць, а таксама якое пакаранне можа чакаць тых, хто іх стварае.

Аляксандр Казакевіч 26 верасня ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна вынесены прысуд палітвязню Аляксандру Казакевічу. Суддзя Дзяніс Барэйка прызнаў яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса ("Абраза прадстаўніка ўлады") і агучыў вырак: два гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".

Ужо год і два месяцы як старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч утрымліваюцца за кратамі ў СІЗА-1. Увесь гэты час іх трымалі пад вартай паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (нявыплата падаткаў), але стала вядома, што праваабаронцам змянілі абвінавачванні на больш жорсткія. Цяпер ім пагражае да 12 гадоў зняволення. Стала вядома, што нядаўна крымінальная справа ў дачыненні Валянціна Стэфановіча, меркавана Алеся Бяляцкага і Уладзіміра Лабковіча, і іншых вясноўцаў паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (нявыплата падаткаў) спыненая. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў тым, што яны "не зарэгістравалі арганізацыю, якой яны кіруюць, ва ўстаноўленым парадку ў якасці юрыдычнай асобы, а таксама ў якасці падаткаплацельшчыка, і не прадставілі адпаведныя звесткі ў падатковыя органы, чым схавалі ад падатковых органаў звесткі аб ажыццяўлёных выплатах, асобаў, якія выплацілі ад імя арганізацыі працы (якія аказалі паслугі) і ўхіліліся ад прызнання арганізацыі падатковым агентам". Але Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча і Валянціна Стэфановіча не вызвалілі з-пад варты — ім выставілі новыя абвінавачванні. Цяпер іх абвінавачваюць у кандрабандзе (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 арт. 228 Крымінальнага кодэкса і фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Вядома, што прэтэнзіі дзяржавы застаюцца ўсё да той жа сумы грошай, якая фігуравала ў абвінавачванні за неуплату падаткаў, але цяпер дзеянні праваабаронцаў у адносінах да іх вырашылі кваліфікаваць па-іншаму. Тром палітзняволеным вясноўцам цяпер пагражае да 12 гадоў зняволення. Іх працягваюць утрымліваць за кратамі.

Алесь Бяляцкі. Фота: Bymedia.net У межах 10-га Міжнароднага Канрэсу даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца ў Коўна з 30 верасня па 2 кастрычніка, адбудзецца прэзентацыя даследвання Таццяны Астроўскай “Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988)".