- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёну Гродна 23 верасня вынесены прысуд 33-гадоваму Дзмітрыю Янушкевічу паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу за знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 370) і абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368).
- Катэгорыя: Вясна
Суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк 20 верасня асудзіў палітвязня стрыечнага брата палітыка Паўла Латушку Анатоля Латушку да 6 гадоў калоніі і штрафу ў 300 базавых, Алену Маліноўскую — да 4 гадоў калоніі, Лілію Ананян — да 5 гадоў "хатняй хіміі". Агулам іх прызналі вінаватымі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса за распаўсюд улётак да рэферэндуму, удзел у Маршы, маляванне "Пагоні", спаленне дзяржаўнага сцяга. Пасля затрымання Латушкі было вядома, што яго збівалі. Падчас суда, які праходзіў у адкрытым рэжыме, былі агучаныя падрабязнасці прымянення фізічнай сілы да яго ў Цэнтральным РУУС — "Вясна" публікуе іх. Раней было вядома, што пасля затрымання Анатоль быў збіты. Падчас суда былі агучаныя падрабязнасці, бо палітвязень пісаў заяву аб правядзенні праверкі па факце прычынення яму цялесных пашкоджанняў і прызначэнні судова-медыцынскай экспертызы, а таксама падаваў хадайніцтва аб дадатковым допыце, у якім заяўляў, што паказанні з 31 студзеня па 2 лютага "не адпавядаюць рэчаіснасці, бо дадзены з ужываннем фізічнага і псіхалагічнага ціску, пры паступленні ў СІЗА зафіксаваныя цялесныя пашкоджанні".
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23-24 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 23 верасня, палітвязняволенаму праваабаронцу "Вясны" з Гомеля Леаніду Судаленку спаўняецца 56 гадоў. Свой Дзень нараджэння ён сустракае ў папраўчай калоніі №3 у Віцебскай вобласці. З Віцебска родам і блізкі сябар Леаніда — Павел Левінаў, праваабаронца Беларускага Хельсінкскага камітэта. Адзін аднаго яны называюць "братамі", а аб'ядноўваюць іх не толькі праваабарончая дзейнасць, але і незвычайныя традыцыі. "Вясна" распавядае пра сяброўства двух праваабаронцаў. Леанід Судаленка і Павел Левінаў пасябравалі ў далёкім 2006-м годзе:
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі гарадскі суд 23 верасня пачаў разгляд крымінальнай справы журналіста, рэдактара “Ежедневника” Сяргея Сацука.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 22 верасня пачаўся разгляд крымінальнай справы 41-гадовай Таццяны Колас, якую абвінавачваюць у тым, што нібыта яна перадала асабістыя дадзеныя тэлеграм-каналу "Черная Книга Беларуси".
За некалькі каментароў ў тэлеграме палітзняволенага шматдзетнага бацьку асудзілі да 1,5 года калоніі
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 22 верасня да паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 48-гадовага шматдзетнага бацьку Паўла Ларына. За каментары ў тэлеграм-чатах і каналах яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады і Лукашэнкі (артыкулы 369 і 368 Крымінальнага кодэкса). Прысуд вынесла суддзя Таццяна Пірожнікава. Паўла асудзілі па трох эпізодах. Напрыканцы 2020 года ён у тэлеграм-канале пакінуў каментар, які "зняважаў годнасць" тады яшчэ міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева. Таксама, згодна версіі абвінавачвання, Ларын пакінуў каментар у адносінах да Лукашэнкі — допіс прызнаны абразлівым. І 24 лютага 2022 года ў дваровым тэлеграм-чаце мікрараёна "Малінаўка" Ларын выказаўся пра "спецыяльную ваенную аперацыю". Самі каментары на судзе не агучваліся.