У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-22 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Правабаронцы розных краін зладзілі акцыю салідарнасці з Украінай — яна прайшла каля амбасады Расійскай Федэрацыі ў Вільні 21 верасня, у Міжнародны дзень міра. У акцыі прынялі ўдзел і беларускія праваабаронцы, якія жылі ва Украіне і засталі там вайну. Што яны казалі?

Яўген Віславух. На 3,5 гады пазбаўлення волі і 4,2 тыс. рублёў штрафу асуджаны 37-гадовы палітвязень з Мазыра Яўген Віславух. Судзілі яго ў Гомельскім абласным судзе.

Ксенія Луцкіна ў судзе У Мінскім гарадскім судзе 21 верасня былая журналістка Белтэлерадыёкампаніі Ксенія Луцкіна выступіла з апошнім словам. Ксенію вінавацяць ў змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу). 

Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый 21 верасня 2022 года

Яўген Карпаў у судзе. У Гомельскім абласным судзе 21 верасня вынесены прысуд жыхару Магілёва Яўгену Карпаву, абвінавачанага па ч.1 арт. 361-1 (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).

Беларускія чыноўнікі ў канцы жніўня абмеркавалі магчымасць узмацнення жорсткасці закона ў дачыненні да людзей, якія маюць залежнасць ад алкаголю – пра гэта напісаў SB.by. У прыватнасці, Міністэрства ўнутраных спраў прапанавала “адрэгуляваць” сістэму накіравання людзей у лячэбна-працоўныя прафілакторыі – гэтую прапанову падтрымала і старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Разам з юрыстам “Вясны” Паўлам Сапелкам разбіраемся: якім чынам у Беларусі ўжо мяняліся (спрашчаліся) падыходы да накіравання людзей у ЛПП і што не так у гэтых новых прапановах з боку ўладаў.

Суд Дрыбінскага раёна асудзіў на два з паловай гады пазбаўлення волі магілёўца Паўла Белагалову паводле "справы Зельцэра". Дрыбінскі раённы суд прызнаў вінаватым магілёўца Паўла Белагалова ў «абразе прадстаўніка ўлады» паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса РБ.

Стала вядома, што ў канцы чэрвеня палітзняволеную Юлію Макась асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Суддзя Вольга Емельянчанка прызнала яе вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Прысуд вынесены ў судзе Савецкага раёна 28 чэрвеня 2022 года. Яе вызвалілі з-пад варты ў залі суда.