На сайд-івэнце Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні праваабаронцы з Казахстана, Расіі і Беларусі абмеркавалі, як абараніць свабоду выказвання меркаванняў у сваіх дзяржавах у сучасных варунках. У гэтых краінах улады выкарыстоўваюць падобныя інструменты дзеля барацьбы з іншадумцамі, прыкрываючыся "барацьбой з экстрэмізмам". Свабода выказвання меркаванняў, незалежная журналістыка і доступ да аб'ектыўнай інфармацыі аказаліся пад беспрэцэндэнтна высокім ціскам з боку ўладаў гэтых краін. Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавёў пра "барацьбу з экстрэмізмам" і рэпрэсіі ў Беларусі, прывёў актуальную статыстыку і даў рэкамендацыі, у тым ліку, АБСЕ. Павел Сапелка на Канферэнцыі АБСЕ, 2022 год

Цэрымонія ўзнагароды. Аліна Стэфановіч — у цэнтры. Крыніца: accessonline.com Праваабарончаму цэнтру «Вясна» уручылі прэмію The Albie Awards 2022, заснаванай Фондам «Клуні за справядлівасць», у намінацыі «Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі».

Цімафей Шкуратовіч. Мінскі гарадскі суд 19 верасня агучыў прысуд 30-гадоваму Цімафею Шкуратовічу, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў масавых беспарадках, распальванні іншый сацыяльнай варожасці і абразе прадстаўніка ўлады.

Следчы Камітэт 29 верасня пачаў "спецыяльную вытворчасць" у дачыненні да праваабаронцы "Вясны" Зміцера Салаўёва. Яму інкрымінуюць ч. 4 арт. 228 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза грашовых сродкаў у буйным памеры, учыненае арганізаванай групай) і ч. 2 арт. 342 КК (іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства). Праваабаронца пракаментаваў такія дзеяні сілавікоў:

На дзесяцідзённай Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве абмеркавалі крызіс у беларускай адвакатуры. На сайд-івенце "Беларусь: без права на абарону" выступілі, у тым ліку, пазбаўлены ліцэнзіі адвакат Міхаіл Бандарчук, экспертка Хельсінскага фонду па правах чалавека ў Варшаве Вольга Саламатава, Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб палажэнні ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. Міхаіл Бандарчук, былы адвакат і абаронца аднаго з "дыджэяў пераменаў" Уладзіслава Сакалоўскага, а таксама журналісткі Кацярыны Барысевіч, які быў вымушаны пакінуць краіну, распавёў пра рэпрэсіі і механізмы ціску ў беларускай адвакатуры. Згодна з ягонымі словамі, прынамсі 607 адвакатаў былі пазбаўлены ліцэнзій і каля 250 адвакатаў самі прынялі рашэнне сысці з авдакатуры пасля падзеяў 2020 года.

Апошняе фота сям'і, калі Дзяніс быў на волі Палітзняволены Дзяніс Іваноў працуе ў галіне кіно. Ён акцёр, здымаўся ў серыяле "Вяртанне Мухтара", быў кастынг-дырэктарам стужкі. Яго асудзілі на два гады "хіміі" паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса, якія ён адбывае ў ПУАТ № 9, працуючы грузчыкам на "БелТІЗ".

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Варшаве з 26 верасня па 7 кастрычніка праходзіць штогадовая Канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве — найбуйнейшая у Еўропе канферэнцыя па правах чалавека і дэмакратыі. У ёй прымаюць удзел дэлегацыі 57 краін АБСЕ, яе структур і партнёраў, грамадзянскай супольнасці і міжнародных арганізацый, у тым ліку, і беларускія праваабаронцы. 28 верасня на пленарным пасяджэнні абмеркавалі крызіс з правамі чалавекамі ў Беларусі. Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка, які таксама прымае ўдзел у Канферэнцыі, адзначае важнасць такога ўдзелу для беларускага грамадства. Гэта дазваляе прыцягнуць увагу да пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і спрыяць дыскусіі паміж грамадзянскай супольнасцю і прадстаўнікамі дзяржаў-удзельніц АБСЕ аб магчымых наступных кроках па забеспячэнні адказнасці вінаватых і правасуддзя для пацярпелых.

У Мінскім гарадскім судзе сёння абвесцілі прысуды па гучнай справе ініцыятывы "Буслы ляцяць". Суддзя Анастасія Папко прызначыла вялікія тэрміны фігурантам справы: Аляксею Іванісаву — 14 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксею Гамезу — 14,5 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Мікалаю Біблісу — 8,5 гадоў калоніі і штраф у 300 базавых, Андрэю Будаю — 15 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксандру Мураўёву і Аляксандру Сідарэнку — па 12 гадоў калоніі кожнаму. У залежнасці ад ролі кожнага ў розным спалучэнні іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў ініцыятыве "Буслы ляцяць", якая прызнана тэрарыстычнай; удзеле ў акцыях пратэсту; пашкоджанні аўтамабіля суддзі Барысаўскага раёна і шынаў аўтамабіля актывіста-карэспандэнта рэспубліканскага СМІ; кіданні камянёў у вокны кватэры мінскага пракурора і праўладнай актывісткі; знішчэнні сістэмы відэаназірання ў Фрунзенскім раёне Мінска. Справу ў закрытым рэжыме разглядалі амаль чатыры месяцы. Дзяржаўнае абвінавачванне па справе падтрымлівала пракурорка Юлія Ланеўская.