- Катэгорыя: Вясна
Крымінальны пераслед апанентаў улады, удзельнікаў пратэсных выступаў і іншадумцаў па-ранейшаму застаецца найбольш жорсткай і запатрабаванай уладамі формай рэпрэсій. дазваляе ацэньваць іх як злачынства супраць чалавечнасці. Безумоўна бачныя рысы пераследу паводле палітычных матываў дазваляюць ацэньваць іх як злачынства супраць чалавечнасці. Колькасць палітвязняў, прызнаных такімі праваабарончай супольнасцю, за месяц склала 44 чалавекі, іх агульная колькасць па стане на 1 кастрычніка склала 1 324 чалавекі.
- Катэгорыя: Вясна
3 кастрычніка 2022 ў Кобрынскім судзе вынеслі прысуд паводле арт. 370 КК (Знявага дзяржсімвалаў) палітзняволенаму Кірылу Давідзюку за сарваны дзяржаўны сцяг, што вісеў на ўваходзе ў краму.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" на працягу верасня фіксаваў тэндэнцыю крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. ПЦ "Вясна" вядома пра не менш як 114 асуджаных у верасні грамадзян, з якіх 23 жанчыны і 91 мужчына.
- Катэгорыя: Вясна
У Гомельскім абласным судзе 3 кастрычніка асудзілі па так званай "справе Зельцэра" 38-гадовага палітзняволенага супрацоўніка EPAM і калегу загінулага айцішніка Сяргея Кірэенку. Мужчыну ў закрытым рэжыме судзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Суддзя Руслан Царук прызначыў палітвязню тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пад вартай Сяргей утрымліваецца ўжо год. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Вядома толькі, што палітвязня судзілі за каментары ў сацсетках. Сяргея затрымалі 29 верасня наўпрост на гомельскім вакзале каля цягніка — ён збіраўся ехаць у Мінск.
- Катэгорыя: Вясна
У Гродзенскім абласным судзе 3 кастрычніка вынеслі жорсткі прысуд 28-гадоваму кіроўцу таксі з Ліды Эдварду Вільчэўскаму — дзевяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ён павінен заплаціць пацярпеламу 2000 рублёў кампенсацыі. За каментары ў сацсетках і знойдзеныя падчас ператрусу "вожыкі" яго асудзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Прысуд вынес суддзя Мікалай Рачынскі. Эвдарда асудзілі паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці); арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады); ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў); ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках); арт. 364 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 30 верасня ввнесены прысуд палітзняволенаму Арцёму Мазаніку, праграмісту, які распрацаваў у 2020 годзе мабільную аплікацыю Belscan, з дапамогай якой распаўсюджваў інфармацыю пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі сілавікоў і прадстаўнікоў улады.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Бялыніцкага раёна прызначыў дату разгляду крымінальнай справы кіраўніка аб’яднання па інтарэсах “Футбол”, вядомага ў краіне трэнера-энтузіаста Сяргея Зайкоўскага.