- Катэгорыя: Вясна
14 кастрычніка палітзняволенаму праваабаронцу “Вясны” Валянціну Стэфановічу спаўняецца 50 гадоў. З нагоды юбілея ён мог бы распавесці пра цікавосткі са сваёй больш за 20-гадовай праваабарончай дзейнасці, падзяліцца нюансамі выхавання дзетак ці ўспомніць, як нараджаўся рок у Беларусі 90-х. Аднак Валянцін не можа даць нам паўнавартаснае інтэрв’ю праз краты, таму мы знайшлі некалькі ягоных цытат з інтэрв’ю, эсэ і ўспамінаў, якія не губляюць актуальнасці і цяпер. Так ягоны голас будзе гучаць побач, пакуль ён не выйдзе на волю і не распавядзе нам ужо новыя гісторыі. — У дзяцінстве я марыў стаць ляснічым. Сур’ёзна. Была ў мяне такая мара: жыць у лесе ў невялікай хатцы, удалечыні ад тлумнага горада. Не ведаю, чым былі выкліканыя такія мары. Можа, тым, што я часта заставаўся адзін сярод чужых мне людзей? У старэйшых класах школы я проста не ведаў, кім хачу быць і чаго хачу ў гэтым жыцці. Мне мроіліся далёкія падарожжы ў дзівосныя краіны. Для мяне зусім не важна было, чым займацца і дзе працаваць, хацелася нечага нязведанага, ад чаго б захоплівала дух.
- Катэгорыя: Вясна
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека апублікавала заяву з патрабаваннем вызваліць старшыню "Вясны" Алеся Бяляцкага, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, а таксама іншых зняволеных праваабаронцаў. Жэнева, 10 кастрычніка 2022 года
- Катэгорыя: Вясна
У Магілёўскім абласным судзе 3 кастрычніка вынеслі прысуд 33-гадоваму Дзмітрыю Шабетніку — сыну грамадскага актывіста з Рэчыцы Алега Шабетніка, які кіраваў гомельскай абласной філіяй грамадскай арганізацыі "Гавары праўду". Мужчыну судзілі паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне нацыянальнай варажнечы) за тое, што ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" даваў спасылкі на навіны пра расейскую вайсковую агрэсію супраць Украіны, піша MAYDAY TEAM. Суддзя Мікалай Гладкі прызначыў яму пакаранне ў выглядзе двух з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Як сцвярджаў сам Шабетнік, 25 лютага, паддаўшыся эмоцыям, ён зрабіў рэпосты і пакінуў некалькі каментароў на сваёй старонцы, але пры гэтым не хацеў "распальваць варожасць або абразіць каго-небудзь". На допыце ён паказаў, што не меў на ўвазе ўсіх расейцаў, а толькі выказаў сваё стаўленне да асобаў, датычных да вайны, і тых, хто яе ўхваляе. Сваю віну ён прызнаў і раскаяўся.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10-11 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У Луніненцкім раённым судзе 7 кастрычніка вынесены не зусім звычайны прысуд 60-гадоваму Сяргею Глівенку, абвінавачанаму ў абразе загінулых у Баранавічах лётчыкаў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна 10 кастрычніка асудзілі палітзняволеную Алену Латушку. Яе абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — актыўны ўдзел у дзеннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Суддзя Таццяна Акавітая прызначыла Алене два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Палітзняволеную вызвалілі ў зале суда пасля паўтары месяцы пад вартай у СІЗА-1. Алена была затрыманая 25 жніўня гэтага года. Яе змясцілі ў СІЗА-1. Муж Алены — таксама палітычны зняволены Анатоль Латушка і стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Тры тыдні таму ў гэтым жа судзе яго асудзілі да шасці гадоў калоніі. На судзе сталі вядомыя падрабязнасці збіцця і катаванняў над Анатолем.
- Катэгорыя: Вясна
У Пінскім судзе вынеслі прысуд паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) палітзняволенаму Алегу Корзуну. Справу разглядаў суддзя Андрэй Бычыла. Алег Корзун быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. У канцы лістапада 2021 стала вядома, што Алега перавялі са Следчай турмы № 8 у Брэсцкі СІЗА. Першапачаткова Алега абвінавачвалі паводле артыкулаў 130 і 369 Крымінальнага кодэксу. Але абвінавачанне падовле “Распальвання іншай сацыяльнай варожасці” знялі.
- Катэгорыя: Вясна
У Віцебскім абласным судзе 7 кастрычніка вынеслі прысуд паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) палітзняволенаму Сяргею Далівелю. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым фармаце. Справу разглядала суддзя Галіна Бондал. Сяргея Далівелю затрымалі ў 2021 годзе паводле крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе прымяняецца такі від кары. Сёння праваабаронца і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда разважае пра пытанне смяротнага пакарання ў кантэксце часу і ўзгадвае самыя значныя моманты ў кампаніі. Андрэй Палуда падкрэслівае: пытанне і праблема смяротнага пакарання застаецца актуальнай і па сённяшні дзень, негледзячы на масштабныя рэпрэсіі ў Беларусі, наступ на правы чалавека і колькасць палітзняволеных.