Сёння, 14 кастрычніка, палітзняволены намеснік старшыні "Вясны" і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч адзначае ў турме свой юбілей  50 гадоў. За кратамі за сваю праваабарончую дзейнасць вясновец утрымліваецца ўжо 15 месяцаў. Праваабарончыя арганізацыі, беларускія лідары, праваабаронцы па ўсім свеце віншуюць у сацсетках Валянціна з Днём народзінаў. "Вясна" збірае віншаванні для Валянціна. Шведская ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen віншуе Валянціа з Днём народзінаў:

Палітзняволеных Кацярыну Еўдакімаву і Антона Маслыку затрымалі 29 чэрвеня ў Мінску. Пазней мужчыну змясцілі ў СІЗА на Валадарскага, а дзяўчыне змянілі меру стрымання на хатні арышт. Іх абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Антон і Кацярына выхоўваюць трох непаўнагадовых дзяцей. 14 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска мужу і жонцы агучылі прысуд: Антону прызначылі паўтара года калоніі, а Кацярыне — тры гады "хатняй хіміі". Крымінальную справу супраць Кацярыны і Антона пачалі разглядаць 11 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе па чатырох эпізодах. Падставай для ўзбуджэння справы сталі фотаздымкі, знойдзеныя ў іх Instagram.

Праваабаронцы ў Дзень маці заклікаюць павіншаваць палітзняволеных жанчын, якіх краты разлучылі са сваімі дзецьмі. Летась "Вясна" рабіла падобны матэрыял пра палітзняволеных жанчын — тады іх колькасць была меншай амаль у два разы. Цяпер у Беларусі налічваецца 163 палітзняволеных жанчын, яшчэ 234 жанчыны асуджаныя да "хатняй хіміі". Суды да гэтага часу адпраўляюць у калоніі цэлыя сем'і, пакідаючы дзяцей без двух бацькоў, жанчын працягваюць катаваць у засценках ГУБАЗіКа і трымаць у перапоўненых камерах на Акрэсціна, кідаць у ШІЗА. "Вясна" у Дзень маці нагадвае гісторыі палітзняволеных маці і распавядае, як можна павіншаваць іх, а праваабаронца Павел Сапелка каментуе барацьбу дзяржавы з жанчынамі па палітычных матывах. У месцах няволі цяпер утрымліваюцца 163 палітзняволеныя жанчыны. За ўдзел у пратэснай дзейнасці пасля 2020 года да "хатняй хіміі" асудзілі яшчэ 234 жанчыны. Крымінальны пераслед маці цяпер адбываецца ў асноўным за ўдзел у Маршах — іх ідэнтыфікуюць па фотаздымках. Суддзі адпраўляюць у калоніі цэлыя сем'і. Толькі ўчора ў Мінску адбыліся суды адразу над чатырма сямейнымі парамі.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Кацярына Глінская. Суд Партызанскага раёна Мінска 14 кастрычніка вынес прысуд супрацоўніцы EPAM Кацярыне Глінскай. Яе абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

13 кастрычніка ў судзе Партызанскага раёна Мінска да калоніі асудзілі мужа і жонку: палітзняволеную Алену і Дзмітрыя Паўловічаў. Алене прысудзілі два года, а Дзмітрыю — 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма.

У Гомельскім абласным судзе 12 кастрычніка судзілі Валянціна Федарэнку паводле ч. 1 арт. 361-4 і ч.2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Піскуноў.

Сёння, 14 кастрычніка, палітзняволены намеснік старшыні "Вясны" і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч адзначае ў турме свой юбілей 50 год. Ён са старшынёй Праваабарончага цэнтра Алесем Бяляцкім і каардынатарам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімірам Лабковічам утрымліваюцца за кратамі ўжо пятнаццаць месяцаў з 14 ліпеня 2021 года. За гэты час сям'я Валянціна вымушана пакінула Беларусь, ён сам цяжка перахварэў на пнеўманію ў СІЗА і яму нядаўна ўзмацнілі абвінавачванні. "Вясна" паразмаўляла з жонкай Валянціна Алінай пра другі Дзень народзінаў мужа за кратамі, апошнія навіны пра вясноўца і пра існуючыя магчымасці павіншаваць праваабаронцу.  Да Валянціна, як і да іншых вясноўцаў, сілавікі прыйшлі раніцай 14 ліпеня 2021 года. Правялі ператрус і канфіскавалі ўсю тэхніку, а самаго праваабаронцу павезлі на допыт, пасля чаго змясцілі пад варту. Аліна прызнаецца, што ў яе першапачткова не было спадзяванняў, што затрыманы муж хутка апынецца на волі:

У судзе Ленінскага раёна Гродна 6 кастрычніка вынесены прысуд Паўлу Клапатку, абвінавачанаму ў абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, а таксама ў знявазе дзяржаўных сімвалаў.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: