24.11.2022 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, свабода слова, ціск, свабода асацыяцыяў, рэпрэсіі На пляцоўцы Прэс клуба Беларусі прайшла анлайн-дыскусіі "Беларусь у выгнанні: як абараніць правы чалавека", у якой прынялі ўдзел беларускія праваабаронцы, а таксама спецдакладчыца па стуацыі з правамі чалавека Анаіс Марэн. Адно з разгледжаных пытанняў дыскусіі — якія групы беларусаў у найбольшай ступені сутыкаюцца з парушэннямі правоў чалавека, што вымушае пакінуць Беларусь? Вось як на яго адказалі запрошаныя эксперты.

24.11.2022 Тэгі: грамадства, палітвязьні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі У цэнтры ўвагі выставы Нобэлеўскай прэміі міру сёлета — бескампрамісная барацьба, якую вядуць людзі і арганізацыі ў імя правоў чалавека, свабоды і дэмакратыі.

24.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя У Брэсцкім абласным судзе 21 лістапада асудзілі Сяргея Нікіцюка паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Дзмітрый Куроўскі прызначыў Сяргею Нікіцюку тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дзяржабвінавачанне прадстаўляў пракурор Аляксандр Бацюшка.

24.11.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, сілавыя структуры, умовы ўтрыманьня “Вясна” распавядае гісторыю маладога жыхара Мінска Барыса, які 9 і 10 жніўня 2020 года прымаў удзел у акцыях пратэсту пасля абвяшчэння выбараў прэзідэнта. Юнака затрымалі спачатку па адміністрацыйнай справе, а затым, як гэта часта практыкуецца сілавікамі, і па крымінальнай. Пакараны “хатняй хіміяй” на тры гады, Барыс змог тэрмінова з’ехаць з Беларусі, аднак дагэтуль непакоіцца за лёс маці, якая засталася ў Мінску, перажывае, што могуць узяцца і за яе. Таму сапраўднае прозвішча Барыса мы не называем.

24.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 лістапада агучылі прысуд гітарысту «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіславу Плюшчаву. Музыку абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады); арт. 188 (Паклёп); ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Дзяржабвінаваўца запрасіла для палітвязня тры гады зняволення і 300 базавых велічыняў штрафу з улікам папярэдняга прысуда — менавіта столькі і прызначыў суддзя Андрэй Млечка

Леанід Судаленка Як паведамляе выданне "Штодзень", праваабаронца Леанід Судаленка даведаўся ў калоніі пра ўключэнне яго ў спіс асобаў, датычных да экстрымісцай дзейнасці, у якім ён апынуўся з падачы МУС. Пра гэта праваабароцу паведамілі ў лісце з волі.

Наталля Зорына. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Партызанскага раёна Мінска 11 лістапада вынесены прысуд жыхарцы Светлагорска Наталлі Зорынай, абвінавачанай у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч.1. арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

У Магілёўскім абласным судзе 22 лістапада зноў разглядзелі справу супраць 20-гадовай студэнткі Дануты Перадні па тых жа артыкулах Крымінальнага кодэкса (ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 368), па якіх яе ўжо асудзілі 4 ліпеня ў судзе Кіраўскага раёна да шасці з паловай гады калоніі. 11 кастрычніка судовая калегія ў Магілёўскім абласным судзе разглядзела апеляцыйную скаргу Дануты і адмяніла прысуд першай інстанцыі праз непадсуднасць раённаму суду. Магілёўскі абласны суд па новай разглядзеў справу студэнткі, але на вынік для Дануты гэта ніяк не паўплывала. Суддзя Алена Картавенка зноў прызначыла палітзняволенай шэсць з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша MAYDAY.TEAM.  Нагадаем, Данута была затрымана 28 лютага 2022 года, калі прыехала на маршрутцы з Кіраўска ў Магілёў.  Супраць дзяўчыны ўзбудзілі крымінальную справу паарт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). У віну ёй паставілі тое, што яна 27 лютага перапосціла ў адзін з магілёўскіх чатаў тэкст, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне. Таксама там утрымліваўся заклік да вулічных выступленняў і канстатавалася адсутнасць перспектыў у беларускай арміі ў выпадку яе прамога ўступлення ў вайну.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 10 лістапада распачаўся суд над гітарыстам «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіславам Плюшчавым. 4 жніўня палітвязня ўжо асудзілі да двух гадоў калоніі з канфіскацыяй яго асабістага аўтамабіля, а таксама прызначылі штраф у памеры 6 400 рублёў. Гэтым разам музыку вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады); арт. 188 (Паклёп); ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Справу разглядае суддзя Андрэй Млечка. Дзяржабвінаваўца запрасіла для палітвязня тры гады зняволення і 300 базавых велічыняў штрафу з улікам папярэдняга прысуда. "Вясна" распавядае, у чым абвінавачваюць музыку Уладзіслава Плюшчава. Уладзіслаў Плюшчаў — знакаміты беларускі музыка, які граў у гуртах "Крамбамбуля", ZET, Pomidor/off и Hasta la Fillsta. Палітвязня затрымалі 12 красавіка гэтага года. Спачатку яго арыштавалі на 25 сутак, а пасля арышту перазатрымалі па крымінальнай справе. 4 жніўня Плюшчава прызналі вінаватым па арт. 188 Крымінальнага кодэкса (Паклёп) і арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) і прысудзілі яму два гады зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама суддзяАлена Бушава прызначыла палітвязню штраф у памеры 6 400 рублёў і прыняла рашэнне аб канфіскацыі яго асабістага аўтамабіля. 28 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе разглядзелі апеляцыйную скаргу палітвязня, але рашэнне суддзі пакінулі без зменаў, а скаргу без задавальнення.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: