- Катэгорыя: Вясна
02.12.2022 Тэгі: перасьлед, рэпрэсіі, затрыманьні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларускіх грамадзян – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
02.12.2022 Тэгі: адміністратыўны перасьлед, ААН, правы чалавека Юрыдычная служба “Вясны” накіравала зварот у Спецыяльныя працэдуры Рады па правах чалавека з нагоды затрымання і арышту актывісткі руху “За Свабоду” Валянціны Болбат.
- Катэгорыя: Вясна
02.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Мінскім гарадскім судзе 2 снежня абвясцілі прысуды былому журналісту Белтэлерадыёкампаніі і пазаштатнаму карэспандэнту казахстанскага тэлеканала "Хабар 24" Дзмітрыю Лукшы, яго жонцы Паліне Палавінке, Дзянісу Яроўскаму, а таксама Канстанціну Ніканораву. Іх абвінавачваюць у "дыскрэдытацыі Беларусі", а таксама "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Лукша, Палавінка і Яроўскі знаходзяцца пад вартай. Жонка Дзяніса Анастасія на суд не з'явілася — яе абвясцілі ў вышук. У выніку суддзя Наталля Бугук прызначыла Дзмітрыю Лукшы чатыры гады калоні ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых (16 000 рублёў), Паліне Палавінке — два года і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў), Дзянісу Яроўскаму — адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў), Канстанціну Ніканораву — тры гады "хатняй хіміі" і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў).
- Катэгорыя: Вясна
02.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, палітвязьні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца ў СІЗА-1 ужо сямнаццаць месяцаў. Там жа праваабаронца дазнаўся, што ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Але на цырымонію ўручэння ён патрапіць не зможа — крымінальную справу супраць яго і іншых вясноўцаў накіравалі ў суд. У Беларусі Нобелеўскаму лаўрэату пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення за праваабарончую дзейнасць. Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук распавяла "Вясне", як яна ўспрыняла навіну пра прэмію і як гэта ўспрыняў сам Алесь, падзялілася меркаваннямі, ці паўплывае яна на яго сітуацыю і як цяпер адчувае сябе Алесь.
- Катэгорыя: Вясна
01.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні, дыфамацыя У Мінскім гарадскім судзе 1 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Генадзя Мажэйкі. Генадзя абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Працэс вядзе суддзя Таццяна Фалькоўская.
- Катэгорыя: Вясна
01.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, адміністратыўны перасьлед, грамадства, перасьлед, рэпрэсіі, затрыманьні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
30.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя У судзе Бярозаўскага раёну 23 лістапада асудзілі Уладзіміра Салдатава паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Людміла Рудзіна прызначыла мужчыне два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу (“хімія”).
- Катэгорыя: Вясна
30.11.2022 Тэгі: палітвязьні, умовы ўтрыманьня, рэпрэсіі З 2020 года адміністрацыя брэсцкага СІЗА-7 рознымі спосабамі пагаршае ўмовы ўтрымання для палітычных зняволеных. Вязняў фактычна пазбалі права на атрыманне пасылак, якія дазволены Правіламі ўнутраннага распарадку следчых ізялятараў. Адміністрацыя наўпрост залічвае вагу пасылак у агульную вагу перадач, устаноўлены ліміт якіх — 30 кілаграмаў. З гэтай праблемай сутыкаюцца і некаторыя палітвязні баранавіцкага СІЗА. Праваабаронцы "Вясны" тлумачаць, чаму такое абмежаванне лічыцца незаконным, а таксама нагадваюць, якімі яшчэ спосабамі можна падтрымліваць вязняў.
- Катэгорыя: Вясна
30.11.2022 Тэгі: адміністратыўны перасьлед, перасьлед, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
30.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні, дыфамацыя У судзе Пухавіцкага раёна 2 лістапада вынеслі другі прысуд у адносінах да палітзняволенага лекара-неўролага Аляксандра Цялегі.Напачатку года яго ўжо асудзілі ў Гродне да чатырох гадоў пазбаўлення волі за 32 каментары ў адносінах да суддзяў, чыноўнікаў, сілавікоў. Палітвязня ўжо накіравалі адбываць тэрмін у бабруйскую калонію № 2, але супраць яго зноў узбудзілі крымінальную справу за каментары — у адносінах да вайскоўцаў, які застрэліў у жніўні 2020 года берасцейца Геннадзя Шутава. Цяпер лекара судзілі ў Мар'інай Горцы — менавіта там размяшчаецца вайсковая частка № 89417 сіл спецыяльных аперацый, у якой служылі гэтыя вайскоўцы. Яны, як і па справе супраць палітвязня Аляксандра Кардзюкова і загінулага Генадзя Шутава, праходзілі на гэтым працэсе пацярпелымі.