- Катэгорыя: Вясна
09.12.2022 Тэгі: перасьлед, затрыманьні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 8-9 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
08.12.2022 Тэгі: праваабаронцы 8 снежня ў Гаазе прайшла цэрэмонія ўручэння праваабарончай прэміі “Цюльпан правоў чалавека 2022”, заснаванай урадам Нідэрландаў.
- Катэгорыя: Вясна
08.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, дыфамацыя Суд Партызанскага раёна Мінска 5 лістапада завяршыў разгляд крымінальнай справы 53-гадовага жыхара сталіцы Вадзіма Калініна. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
08.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Гомельскім абласным судзе 11 лістапада асудзілі палітзняволенага Руслана Асятрова павдоле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў мужчыну два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
08.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед У Гомельскім абласным судзе 26 кастрычніка разглядалася крымінальная справа Алены Кравец, абвінавачанай у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па ч.1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Васіль Бягун.
- Катэгорыя: Вясна
08.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Мінскім гарадскім судзе 7 снежня асудзілі палітзняволенага Аляксандра Лобана паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Жанна Брысіна асудзіла Аляксандра на 1 год і 9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме.
- Катэгорыя: Вясна
08.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У судзе над актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў – палітвязнямі Генадзем Фядынічам, Васілём Берасневым і Вацлавам Арэшкам абвешчаны перапынак да панядзелка, 12 снежня.
- Катэгорыя: Вясна
08.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, палітвязьні, умовы ўтрыманьня, катаваньні, свабода мірных сходаў, гісторыі вязняў Былы палітзняволены Аляксандр Андрушкевіч, які быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля вызвалення з СІЗА, распавёў "Вясне" пра збіванні супрацоўнікамі ГУБАЗіКа і крадзеж імі грошай, перапоўненыя камеры на "Валадарцы" і бела-чырвоныя майткі як доказ па крымінальнай справе, а таксама як супраць палітзняволеных фабрыкуюць справы за парнаграфію.
- Катэгорыя: Вясна
07.12.2022 Тэгі: адміністратыўны перасьлед, палітвязьні, перасьлед, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
07.12.2022 Тэгі: заканадаўства, сьмяротнае пакараньне Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў першым чытанні прыняла законапраект “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці", які прадугледжвае ўвядзенне смяротнага пакарання па артыкуле аб здрадзе дзяржаве, здзейсненай службовай асобай або вайскоўцам (ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса), паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.