05.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя Віталь Мельнік. Мінскі абласны суд у закрытым рэжыме 5 снежня пачынае разгляд рэзананснай крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з “рэйкавых партызан” – Віталія Мельніка, якому пры затрыманні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.

05.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Мінскім гарадскім судзе 12 снежня будзе разглядацца крымінальная справа супраць 36-гадовага Віталя Енаровіча. Суддзя Вера Галоўкава будзе яго судзіць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Віталя затрымалі ў сакавіку, але яго былы сукамернік з ЦІП на Акрэсціна распавёў праваабаронцам, што яго ўтрымлівалі на "сутках" яшчэ ў чэрвені. 

05.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, дыфамацыя Магілёўскі абласны суд Напрыканцы лістапада судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда задаволіла пратэст пракурора Бабруйскага раёна аб змене прысуду суда Бабруйскага раёна і г. Бабруйска мясцоваму жыхару Сяргею Ляліну, які 11 ліпеня быў прызнананы вінаватым у абразе прэзідэнта (ч.1. арт. 388 Крымінальнага кодэкса і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

03.12.2022 Тэгі: правы чалавека Крымінальны пераслед апанентаў улады і іншадумцаў у Беларусі па-ранейшаму застаецца найбольш жорсткай формай рэпрэсій. Значная частка асуджаных — гэта ўдзельнікі пратэсных выступаў 2020 года. Прыкметы пераследу паводле палітычных матываў дазваляюць ацэньваць такія дзеянні ўладаў як злачынства супраць чалавечнасці. Паводле стану на 30 лістапада 2022 года палітычнымі зняволенымі ў Беларусі прызнаныя 1447 чалавек. Акрамя таго, ужо больш як 440 палітвязняў вызваленыя з прычыны змены меры стрымання ці адбыцця пакарання.

02.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Мінскім гарадскім судзе 2 снежня агучылі прысуд палітзняволенаму былому следчаму Мікіту Старажэнку — сем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцнега рэжыму. З 2017 года Мікіта працаваў следчым у райаддзеле сталічнага Следчага камітэту. Са словаў былога сукамерніка палітвязня, менавіта Старажэнка быў прызначаны ў 2020 годзе весці справу супраць 16-гадовага збітага сілавікамі хлопца (верагодна, гаворка ідзе пра Цімура Міцкевіча) — тады Мікіта звольніўся са следчых органаў. Яго абвінавацілі ў "зліве" кантактаў сілавікоў "пратэсным каналам" (верагодна, яго судзілі па сумнавядомай "справе ЧКБ") паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і паводле ч. 1 арт. 179 КК (незаконны збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці). Былы сукамернік Старажэнкі з ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна распавёў "Вясне", што былога следчага даставілі туды моцна збітым. 

02.12.2022 Тэгі: суды, палітвязьні, рэпрэсіі У Беларусі на дадзены момант налічваецца 1449 палітвязняў і колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да нікаравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у лістападзе на волю выйшлі мінімум 28 палітвязняў, 19 з якіх — адбылі свае тэрміны цалкам, а дзевяць чалавек былі асуджаны да "хіміі" або "хатніх хімій" і вызвалены з СІЗА. За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

02.12.2022 Тэгі: палітвязьні, заявы Прадстаўнікі Еўрапейскага парламента выступілі 30 лістапада з сумеснай заявай, у якой выказваюць занепакоенасць рэзкім пагаршэннем здароўя беларускай палітзняволенай Марыі Калеснікавай.

02.12.2022 Тэгі: палітвязьні, заявы Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

02.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Магілёўскім абласным судзе асудзілі палітзняволенага Віктара Дзіброва паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ігар Зямцоў прызначыў Віктару 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

02.12.2022 Тэгі: суды, адміністратыўны перасьлед, умовы ўтрыманьня Кожны дзень праваабаронцы атрымліваюць і фіксуюць новыя факты пераследу беларусаў, якія працягваюць пратэставаць супраць дзеянняў уладаў і вайны ва Украіне. Затрыманні, суды, збіванні і катаванні штодзённа адбываюцца па ўсёй Беларусі. Толькі ў лістападзе праваабаронцы "Вясны" даведаліся пра затрыманне мінімум 354 чалавек —— гэта прыкладна 11 беларусаў у дзень. Беларускімі суддзямі было разгледжана мінімум 206 адміністрацыйных справаў, з якіх прызначылі 95 арыштаў і 31 штраф. Акрамя гэтага, у большасці выпадкаў у людзей канфіскавалі тэхніку. "Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў лістападзе.