06.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, грамадства, перасьлед, ціск, рэпрэсіі 16 лістапада да дзевяці гадоў пазбаўлення волі паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса асудзілі 32-гадовага Сяргея Нялепку.

06.12.2022 Тэгі: перасьлед, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларускіх грамадзян – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

06.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Фрунзенскім судзе Мінска 2 снежня асудзілі палітзняволенага Валянціна Міцкевіча паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Чыж прызначыла Валянціну 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпа (“хатняя хімія”).

06.12.2022 Тэгі: акцыі, палітвязьні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека — ў Осла адбудзецца ўрачыстая цэрэмонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міра. У гэтым годзе прэстыжную прэмію атрымалі адразу тры намінанты: кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі, украінскі “Цэнтр грамадзянскіх свабод” і расійскі “Мемарыял”. 

06.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, экстрэмізм Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч У Гомельскім абласным судзе на 6 снежня прызначаная дата разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да двух жыхароў Мазыра: 34-гадовага Сяргея Плешкуна і 45-гадовага Юрыя Сельвіча.

05.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, адміністратыўны перасьлед, перасьлед, ціск У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3-5 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларускіх грамадзян – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

05.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед Мінскі абласны суд 5 снежня вынес прысуд па "справе Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі", па якой праходзяць адразу пяць чалавек — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак. Агулам іх асудзілі па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку, за тэрарызм, за спробу падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расіі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спробу знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. Заявы Сасноўскага аб катаваннях судом не былі прынятыя да заўвагі. Сумнавядомы суддзя Сяргей Епіхаў прызначыў абвінавачаным ад 13 да 20 гадоў калоніі.

05.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, аналітыка Ілюстратыўнае фота РІА "Навіны". Праваабарончы цэнтр "Вясна" на працягу лістапада фіксаваў тэндэнцыю крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. ПЦ "Вясна" вядома пра не менш чым 89 асуджаных у лістападзе грамадзян, з якіх 23 складаюць жанчыны і – 66 мужчыны.

05.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, рэпрэсіі, дыфамацыя Згодна з інфармацыяй праваабарончага цэнтра "Вясна", самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій у Беларусі сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ).

05.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя Віталь Мельнік. Мінскі абласны суд у закрытым рэжыме 5 снежня пачынае разгляд рэзананснай крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з “рэйкавых партызан” – Віталія Мельніка, якому пры затрыманні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.