28.11.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, палітвязьні, дыфамацыя Сяргей Сляжоў. Фота з сацыяльных сетак. Гомельскі абласны суд у закрытым пасяджэнні 24 лістапада вынес прысуд жыхару Жлобіна, палітвязню  Сяргею Сляжову, абвінавачанаму ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

28.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні, справа Вясны Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць супраць старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, якія ўтрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года. Па гэтай жа справе будуць судзіць і Зміцера Салаўёва ў парадку спецыяльнай вытворчасці. Іх абвінавачваюць у кантрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 арт. 228 Крымінальнага кодэкса і фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Дата суда пакуль непрызначаная. Ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення.

28.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, грамадства, палітвязьні, ціск, рэпрэсіі, дыфамацыя Палітвязня Сяргея Савіча асудзілі на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за адно паведамленне ў Telegram. Суддзя Валянціна Куніцкая прызнала яго вінаватым паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Аляксей Ярошык.  

28.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя У Гомельскім абласным судзе 25 лістапада асудзілі палітзняволенага Аляксея Горбача паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў мужчыну 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 3200 рублёў.

28.11.2022 Тэгі: перасьлед, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

28.11.2022 Тэгі: праваабаронцы, справа Вясны Ілюстрацыя з сайта government.nl У барацьбе за штогадовую праваабарончую прэмію Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў "Цюльпан правоў чалавека 2022" засталося тры кандыдаты, паведамляецца на сайце МЗС. 

28.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед У Гродзенскім абласным судзе 28 лістапада мусіў пачацца разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Андрэя Пачобута. Справу адклалі па невядомых прычынах. Новую дату працэса пакуль не назвалі. Андрэя абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і заклікаў да мераў абмежавальнага характару (санкцый) (ч. 3 арт. 361 КК). Справу вядзе суддзя Дзмітрый Бубенчык.

28.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя Міхаіл Тарасевіч. Фота з сацыяльных сетак. Суд Цэнтральнага раёна Мінска 28 лістапада завяршыў разгляд крымінальнай справы 36-гадовага жыхара сталіцы Міхаіла Тарасевіча.

28.11.2022 Тэгі: палітвязьні, перасьлед, рэпрэсіі, права на абарону, адвакатура, гісторыі вязняў Без права на абарону тое, што можа чакаць беларусаў у бліжэйшай будучыні, калі рухавік рэпрэсій супраць адвакатаў будзе працаваць з такой жа магутнасцю, як цяпер. У Беларусі адвакаты адзіныя, хто можа патрапіць да палітвязняў і затрыманых, і то не заўсёды. Ужо не сакрэт, што многія адвакаты наўпрост адмаўляюцца працаваць па "палітычных" справах. "Лепш бы ён забіў каго-небудзь", казаў адвакат сваякам аднаго з палітвязняў. "Журналісты, адвакаты — гэта самыя дрэнныя людзі ў свеце", крычаў начальнік калоніі журналісту "Радыё Свабода" Алегу Грудзіловічу. Цяпер у Беларусі налічваецца шэсць палітзняволеных адвакатаў, некаторыя сталі фігурантамі крымінальных і адміністрацыйных справаў, не менш за 38 адвакатаў пазбаўлены ліцэнзій, каля 250 самі прынялі рашэнне сысці з адвакатуры пасля падзеяў 2020 года. "Вясна" распавядае хроніку пераследу адвакатаў і палітзняволеных адвакатаў, а юрыст "Вясны" Павел Сапелка, якога ў 2011 годзе таксама пазбавілі ліцэнзіі, распавядае, якія наступствы такі ціск можа мець для ўсіх беларусаў.

27.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні Міхаіл Громаў. Фота з сацыяльных сетак. Суд Першамайскага раёна Мінска 25 лістапада вынес прысуд палітзняволенаму прафсаюзнаму актывісту Міхаілу Громаву, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ў актыўным удзеле ў такіх дзяннях (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).