У сярэдзіне верасня сілавікі затрымалі пяць мінчукоў за тое, што яны вывесілі вялікія нацынальныя сцягі Беларусі і Украіны на фасадзе дома па вуліцы Лесі Украінкі ў Мінску. Супраць іх узбудзілі крымінальную справу за "злоснае хуліганства, здзейсненае групай асобаў" паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса і змясцілі ўсіх пад варту ў жодзінскую турму. Але пераслед затрыманых на гэтым не спыніўся. Праз два тыдні пасля іх затрымання Міністэрства ўнутраных справаў прызнала "экстрэмісцкім фармаваннем" канал у дадатку Zello, праз які камунікавалі мінчукі пры арганізацыі акцыі. "Вясна" распавядае падрабязнасці справы, а юрыст Павел Сапелка каментуе яе. Напрыканцы жніўня на фасадзе 19-павярховага дома па вуліцы Лесі Украінкі ў Мінску з'явіліся бел-чырвона-белы і блакітна-жоўтыя сцягі. 15 верасня МУС адсправаздачыўся аб затрыманні групы "выканаўцаў пратэснай акцыі". Паведамляецца, што "здалі" іх праз чат-бот "Міліцыя Мінска" «неабыякавыя людзі». Супрацоўнікі затрымалі пяць мінчукоў – жанчын і мужчын ва ўзросце ад 35 да 51 года. Гэта Дзяніс Варозаў, Вячаслаў Панцюшэнка, Вольга Церах, Уладзімір Лавор і Кацярына Зарэцкая. Паведамлялася, што "арганізатарка акцыі [Вікторыя Бакуновіч] кіравала з-за мяжы", каб тая размясціла фота ў "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналах. Затрыманыя на дадзены момант змешчаны пад варту ў жодзінскую турму.

Мінскі абласны суд 21 лістапада працягнуў разгляд "справы Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі", па якой праходзяць адразу пяць чалавек — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак. Агулам іх судзяць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку, за тэрарызм. Ім інкрымінуюцца тры эпізоды – спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расіі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. Справу разглядае сумнавядомы суддзя Сяргей Епіхаў. На мінулым працэсе мусілі адбыцца спрэчкі бакоў, але раптоўна ў закрытым рэжыме дапыталі інжынера вайсковай часткі ў Вілейцы і абвясцілі перапынак, каб пракурор падрыхтаваў новае абвінавачванне адзінаму фігуранту, які не прызнаў віну па справе, – Дзмітрыю Сасноўскаму. У выніку яму перакваліфікавалі "падрыхтоўку на акт тэрарызму" на "акт тэрарызму". Сёння пракурор запрасіў для пяці фігурантам тэрміны – ад 14 да 20 гадоў калоніі.  Першы суд па справе

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22Пра лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

18 лістапада ў судзе Маскоўскага раёна Брэста вынесены прысуд 29-гадоваму палітзняволенаму Антону Якавуку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса («Абраза Лукашэнкі») і асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Прысуд агучыла суддзя Марына Скалковіч.

У Ленінскім судзе Мінска 3 лістапада асудзілі Мікалая Буцкага паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік. Мінскі дом правасуддзя. Фота: Еўрарадыё

У Гомельскім абласным судзе 21 лістапада асудзілі палітзняволенага Арсенія Чыжыка паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса і прызначылі яму 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Руслан Царук.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Кожны год 20 лістапада адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці, прысвечаны прыняццю «Дэкларацыі правоў дзіцяці» ў 1959 годзе і «Канвенцыі правоў дзіцяці» ў 1989 годзе. З пачатку пратэстаў у Беларусі тысячы дзяцей адчулі рэпрэсіі на сабе праз затрыманне бацькоў, а дзесяткі апынуліся за кратамі. У дачыненні да некаторых з непаўнагадовых ужавыліся збіванні і катаванні. На дадзены момант налічваецца дзесяць палітзняволеных падлеткаў, якія сустрэлі 18-годдзе за кратамі: Мікіта Залатароў, Сяргей Гацкевіч, Эдуард Кудынюк, Максім Імхавік, Іван Пацяйчук, Давід Збаранскі, Дзяніс Хазей, Аляксандр Вінярскі, Віталь Прохараў, Павел Піскун. Усе яны былі непаўнагадовымі на момант затрымання, а потым асуджаныя да пазбаўлення волі. "Вясна" распавядае, як беларускія ўлады пераследуюць дзяцей па палітычных матывах, і за што хлопцы апынуліся ў зняволенні. 

Восьмы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання завершыўся ў Берліне. Ён праходзіў з 15 па 18 лістапада , і аб’яднаў каля 1000 удзельнікаў з самых розных краін. На кангрэсе былі і тры беларускія праваабаронцы – з “Вясной” яны падзяліліся сваімі ўражаннямі ад гэтай масштабнай падзеі. Для прадстаўніцы кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і праваабаронца ПЦ “Вясна” Дар’і Рублеўскай Восьмы Сусветны кангрэс стаў першым у яе жыцці.

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 19 лістапада 2022 г.