Чацвер, 26 Чэрвень 2025
BYSOL абвясціў збор для аршанкі Наталлі Говоравай, якой удалося ўцячы з "хіміі" ў Польшчу
Цяпер 43-гадовая жанчына з трыма дзецьмі жыве ў шэлтары для беларускіх уцекачоў. Пакуль афармляюцца дакументы для легалізацыі ў Польшчы, яна не мае права працаваць. Таму сям'я аказалася ў складаным матэрыяльным становішчы. Сродкі патрэбны на самае неабходнае: на курсы польскай мовы, арэнду жылля і найпростыя бытавыя выдаткі.
Апублікавана ў
Рознае