Аўторак, 06 Кастрычнік 2026
На аўкцыён выставілі аўто наваполацкай актывісткі. Дакладней, яго палову
Абвестка пра продаж 1\2 права ўласнасці на аўтамабіль Volvo 440, 1995 году выпуску, з’явілася на сайце “Белюробеспечение“ – гэта вядомая пляцоўка па продажы арыштаванай маёмасці. У якасці даўжніка, чыю маёмасць будуць прадаваць з аўкцыёну 22 кастрычніка, пазначана Алена Радзькова – вядомая актывістка з Наваполацку, былая давераная асоба Святланы Ціханоўскай падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года. Зараз яна - вымушаная палітэмігрантка. Супраць яе распачатая крымінальная справа за ўдзел у "экстрэмісцкім фармаванні".
Апублікавана ў
Дзяржава