Артыкул “Право на защиту: почему утрата гражданства за экстремизм — это мировая практика, а не исключение” выйшаў відавочна ў якасці водгука на нядаўнія падзеі. Выступаючы ў Гродна, Міністр інфармацыі Дзмітрый Жук выказаўся пра гэта, адказваючы на пытанне з залі, калі, маўляў, “беглых” пачнуць пазбаўляць паспартоў за заклікі да санкцый. Міністр заявіў, што “ўсё пад кантролем”,  і выказаў меркаванне, што неўзабаве можа быць ініцыяваны законапраект, які дакладна вызначыць «механизм лишения таких отморозков гражданства». Газета “Кліч Радзімы” таксама адрэагавала, размясціўшы артыкул, дзе беларускае заканадаўства трактуецца павярхоўна, а пазбаўленне грамадзянства падаецца як “агульнапрынятая практыка”.

Апублікавана ў Дзяржава