Віцебскія чыноўнікі ад аховы здароўя адмовіліся рэагаваць на зварот грамадзян
Каб вырашыць праблему, жыхары рэгіёну сабралі 30 подпісаў пад зваротам да кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя, у якім просяць правесці праверку ў сувязі з фактам ігнаравання зваротаў грамадзян чыноўнікаў Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама. Грамадзяне спадзяюцца на тое, што ў міністэрстве звярнуць увагу на бяздзейнасць віцебскіх калег.
Эмігранты просяць улады разблакаваць доступ да сайта
Актывісты, якія жывуць за межамі Беларусі, стварылі петыцыю, у якой просяць улады аднавіць доступ з-за мяжы да інфармацыі, якая змяшчаецца на сайце Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта(vitebsk-region.gov.by). Доступ да інфармацыйнага рэсурсу быў абмежаваны сёлета з 11 лютага. На думку тых, хто звярнуўся, такая сітуацыя стварае значны інфармацыйны бар'ер для людзей, якія знаходзяцца за мяжой.
Віцебскі аблвыканкам выдаткоўвае 150 000 на афармленне інтэр’ераў свайго будынка
Пра тое, што яшчэ ў за 5 500 рублёў была выраблена праектная дакументацыя, а цяпер установа шукае падрадчыкаў на выкананне работ па абнаўленні інтэр’ераў за 150 000 рублёў, паведамілі Народныя Навіны Віцебска.
Арганізацыя падачы пітной вады ў вёску, рамонт дарог, асвятленне вуліц
З такімі праблемамі звярнуліся жыхары Віцебшчыны да кіраўніка вобласці Аляксандра Субоціна падчас прамой тэлефоннай лініі 13 траўня.
Віцебскі аблвыканкам падпісаў пагадненне з уладамі Рэспублікі Крым, не прызнанай шэрагам краін свету
Афіцыйны тэлеграм-канал Віцебскага аблвыканкама паведаміў, што старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін падчас рабочага візіту ў Маскву падпісаў пагадненні з Саветам Міністраў Рэспублікі Крым – урадам, створаным пасля анексіі Крыма і ўключэння яго ў склад Расейскай Федэрацыі.
На Віцебшчыне назіраецца мінімальная беспрацоўе, але ёсць нюансы
Паводле інфармацыі Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама на рэгіянальным рынку працы выглядае наступным чынам: колькасць свабодных вакансій вагаецца каля 11 тыс., а беспрацоўных зарэгістравана толькі 798.
У Віцебску стварылі абласны медыяцэнтр, каб вучыць журналістаў «правильно транслировать информацию»
Медыяцэнтр урачыста адчынілі 10-га лютага ў памяшканні рэдакцыі абласной газеты «Витебские вести». У ліку запрошаных былі міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, старшыня ГА «Белорусский союз журналистов» Андрэй Крывашэеў, прадстаўнікі абласных, гарадскіх і раённых уладаў. І ўсе яны, кожны на сваім узроўні, выказвалі спадзяванні, што медыяцэнтр паспрыяе ідэалагічнаму выхаванню жыхароў Віцебшчыны і навучыць журналістаў трансляваць інфармацыю такім чынам, каб задаволіць густы яе спажыўцоў, якія ўжо даўно не вераць дзяржаўнай прэсе.
Стварэнне інфраструктуры для асобаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі адстае ад планаў
Сёлета ў гарадах і райцэнтрах Віцебскай вобласці мусілі стварыць 89 аб’ектаў спецыялізаванай інфраструктуры ў межах дзяржаўнай праграмы «Сацыяльная абарона». Але да лістапада паспелі са стварэннем усяго 55 аб’ектаў, пакінуўшы будаўніцтва траціны на восень і зіму. І такая перспектыва выглядае сумнёўна, бо дождж і снег не спрыяюць падобным працам.
Віцебскія ўлады пазбавілі рэгістрацыі маладзёжную лігу клубаў вясёлых і знаходлівых
Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Віцебская ліга КВЗ" спыніла сваё існаванне ў якасці юрыдычнай асобы. Стартам працэдуры ліквідацыі стала рашэньне Віцебскага абласнога суда прынятае яшчэ ў сакавіку 2022 года. Ініцыятарам знішчэння маладзёжнай арганізацыі стала кіраўніцтва Упраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
За восем месяцаў рэгіянальная эканоміка паказала негатыўны вектар развіцця
Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна паведаміла СМІ аб тым, што ў цяперашняй сітуацыі прамысловы комплекс найбольш пацярпеў ад санкцыйнага ціску. У цэлым па годзе ўладамі ацэньваецца недабор выручкі па прамысловасці каля 1 мільярда рублёў. Але на гэтым кепскія навіны аб стане рэгіянальнай эканомікі не скончыліся.