Гарвыканкам адмовіўся назваць адну з вуліц Віцебска імем Генадзя Бураўкіна
Адмову атрымалі складальнікі петыцыі, якія звярталіся да гарадскіх уладаў з просьбай або перайменаваць адну з вуліц абласнога цэнтра, або назваць імем Генадзя Бураўкіна новую вуліцу. У лісце, падпісаным, намеснікам старшыні гарвыканкама Паўлам Манаком, прызначаным на гэтую пасаду два з паловай месяцы таму, гаворыцца, што больш мэтазгодна ўшанаваць памяць выбітнага паэта і грамадскага дзеяча ў Менску, Полацку ці Расонах. Маўляў, з гэтымі населенымі пунктамі найбольш цесна звязаны яго жыццёвы і творчы шлях.
Прыняты бюджэт Віцебска эксперты ацэньваюць як невыканальны
Напрыканцы снежня мінулага года дэпутаты гарсавета зацвердзілі інвестыцыйную праграму і бюджэт Віцебска на 2023 год. На думку незалежных экспертаў, эканамічная праграма віцебскіх улад выглядае залішне аптымістычнай з прычыны страты рынкаў збыту Украіны і заходніх краін, дэградацыі гарадской прамысловасці і палітычнай і эканамічнай эміграцыі кваліфікаваных працаўнікоў у Расію, у Польшчу і ў дзяржавы Балтыі.
Жыхары Віцебску лічаць, што аварыйнасць дарожнай і пешаходнай інфраструктуры блізкая да катастрафічнай
Таму гарадскія актывісты патрабуюць ад уладаў тэрмінова адрамантаваць траўманебяспечныя дэфектныя ўчасткі на вуліцах Віцебска. Гэтае патрабаванне рэалізавана ў петыцыі №5525 на партале «Зручны горад», і яе ініцыятары прапануюць усім зацікаўленым віцяблянам падтрымаць сваім подпісам гэтую ініцыятыву.
Агульнагарадскі суботнік адбыўся, але пытанні аб яго законнасці засталіся
Па ініцыятыве ўладаў Віцебска 15 кастрычніка прайшоў агульнагарадскі суботнік, у якім прынялі ўдзел больш за 56 тысяч гараджан. Удзельнікі суботніка працавалі на сваіх працоўных месцах або ажыццяўлялі добраўпарадкаванне тэрыторый і сацыяльных і іншых аб'ектаў. Падчас гэтага мерапрыемства віцябляне зарабілі 344 тысячы рублёў. Гэтыя грошы ўжо пералічаны на рахунак гарадскога выканаўчага камітэта. Як і раней узнікаюць пытанні аб добраахвотнасці ўдзелу людзей у гэтым сумнеўным "свяце працы".
Віцебскія ўлады распачалі працэдуру ліквідацыі сельгаспрадпрыемства "Тулава"
Дзяржаўнае прадпрыемства "Эксперыментальная база "Тулава" з 17 жніўня знаходзіцца ў стане ліквідацыі. Яно мае 2 млн. рублёў доўгу, ёсць запазычанасці выплат у бюджэт і ў пенсіённы фонд. Але ліквідацыя сельгаспрадпрыемства адкрывае перад уладамі Віцебска магчымасць выкарыстання яго земляў пад камерцыйную забудову.
Віцебскі гарвыканкам не ўбачыў правапарушэння ў несанкцыянаваным мітынгу з удзелам «Белай Русі» і БРСМ
Гарадскія ўлады даслалі адказ на петыцыю, напісаную з нагоды відавочнага правапарушэння – несанкцыянаванага мітынгу, які прайшоў 9 траўня каля консульства Латвіі ў Віцебску. У той дзень некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся ў скверы насупраць консульства, спявалі песні, разгарнулі плакаты, з надпісамі пра тое, што Беларусь і Латвія – суседзі, што «нельга перапісваць гісторыю», і што трэба спыніць НАТА.
У Віцебску праходзіць збор подпісаў каб прыцягнуць да адказнасці ўдзельнікаў мітынгу каля латвійскага консульства
Віцебскія грамадзянскія актывісты арганізавалі збор подпісаў пад петыцыяй, у якой звярнуліся да мясцовых уладаў з мэтай прыцягнуць групу грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці за праведзены 9 траўня мітынг ля консульства Латвіі ў Віцебску. Ініцыятары збору подпісаў лічаць, што праведзенае масавае мерапрыемства было праведзена з парушэннем дзейнага заканадаўства. Тэкст петыцыі знаходзіцца па адрасе: https://petitions.by/petitions/5321?tg_rhash=6e215c64af727e.
Віцебскія ўлады дазволілі прарасейскую акцыю «Несмяротны полк»
9 траўня ў Віцебску пройдзе акцыя «Несмяротны полк». Арганізатары заахвочваюць удзельнікаў выкарыстоўваць літары «Z» і «V» – сімвалы расейскай агрэсіі ва Украіне. У гэты дзень у Віцебску пройдзе ўрачыстае шэсце, прысвечанае святкаванню 77-й гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Віцебскія гарадскія ўлады губляюць сувязі з мэрыямі еўрапейскіх гарадоў
Цяпер на сайце Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта змешчаны назва 10 гарадоў-пабрацімаў і 14 гарадоў-партнёраў з розных краін свету. За 1,5 гады, па палітычных прычынах, з Віцебскам разарвалі афіцыйныя адносіны тры гарады. Не выключана, што найбліжэйшым часам па тых жа прычынах сяброўскія адносіны з Віцебскам перапыняць шэраг еўрапейскіх гарадоў.
«Я б не хацеў жыць на вуліцы газеты «Віцьбічы». Улады прапанавалі назвы вуліц у Чаромушках
Віцебскі гарвыканкам абвясціў грамадскае абмеркаванне ў пытанні назваў трох вуліц у новым мікрараёне «Чаромушкі», які павінен паўстаць на Маскоўскім праспекце. Прапанаваныя варыянты назваў: Газеты Віцьбічы, імя Рыгора Багамазава (камандзір авіяпалка, дыслакаванага ў Віцебску) і Валянціна Міхельсона (першы сакратар Віцебскага гаркаму кампартыі). Абмеркаванні пройдуць ад 19 красавіка да 13 траўня.