Раніцай 18 чэрвеня 2020 г. тагачасны прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах Віктар Бабарыка разам з сынам Эдуардам накіраваліся  перадаць чарговую частку подпісаў, сабраных за вылучэнне экс-банкіра кандыдатам. Да таго моманту было сабрана 425000 подпісаў, і патрэбныя паўмільена былі цалкам рэальнай мэтай.  Але Бабарыка з сынам перасталі адказваць не званкі... У гэты ж дзень Віктар Бабарыка быў змешчаны ў СІЗА КДБ.

Будаўніцтва лазневага комплекса на рагу вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў пачалося яшчэ ў 2011 годзе. Аб’ект то  “замарожвалі” зноў распачыналі будаўнічыя працы. За гэты час змяніліся  некалькі старшыняў гарвыканкаму, кожны з якіх абяцаў завыршыць будаўніцтва. Цяперашні кіраўнік горада, Аляксей Героеў, таксама ўжо паспеў паабяцаць “лішняга”: то лазню абяцалі адчыніць у першым квартале гэтага года, то ў пачатку чэрвеня. Нарэшце названая дата.

Нагадаем, у 2016 годзе віцебская грамадскасць абурылася супраць ідэі будаўніцтва гэтага аб’екта ў Парку партызанскай славы. На той момант, здавалася, пратэсты не будуць пачутыя: на месцы перспектыўнай будоўлі ўжо паспелі ўзвесці плот... Аднак пад напорам неабыякавых віцяблян улады мусілі здацца: яны прыйшлі да высновы, што ў горадзе ёсць царкоўныя “даўгабуды”, і што Сафійскі сабор можа стаць адным з іх. Будаўніцтва ў першапачатковым месцы адмянілі, але праз пэўны час прызначылі іншае - на беразе Дзвіны непадалёк ад гандлёвага цэнтра “Беларусь”, дзе паўгода таму здарыўся пажар.

У абноўлены 13 чэрвеня пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, уключылі аршанца Андрэя Чарнамордзіка і ўраджэнцаў Наваполацка Аляксея Прасвета і Арцема Васільева. Усіх трох звінавацілі па розных артыкулах Крымінальнага Кодэкса, і ўсім траім прызначаны розныя пакаранні.

За фарбу і пэндзаль мужчына ўзяўся ў 2019 годзе. Тады  трафарэтныя надпісы з рэкламай наркашопаў пачалі масава з’яўляцца на беларускіх вуліцах, але праваахоўныя органы не надавалі гэтаму сур’ёзнай увагі. Пазней ідэю Андрэя Корпса падхапіла ініцыятыва “Маці 328”. Але ў Оршы  ён быў практычна адзін - на той момант 39-гадовы былы наркаман, з двума “адсідкамі” па тым самым “наркатычным” артыкуле 328 КК РБ.

12 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуды за салідарнасць з палітзняволеным. E ліку трох асуджаных - Аляксандр Якушкоў, вайсковы пенсіянер, падпалкоўнік запасу, які служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння, былы выкладчык вайсковай вучэльні, партыец "Народнай Грамады".

Мы неаднаразова паведамлялі , што ў Тэлеграм-канале выдання "Сцяг перамогі" чытачоў навучаюць правілам рускай мовы. Заўважана рэакцыя: з'явілася першая зацемка пра родную мову.

Паўгода таму, 13 снежня 2024г., у адным з найбуйнейшых віцебскіх гандлёвых цэнтраў адбыўся пажар. Пасля гэтага МНС і іншыя адказныя структуры зладілі праверку на ўсіх гандлёвых аб’ектах, якія належаць  ПУП "МегаЕўратэкс”: усяго праверылі каля 40 аб'ектаў, з іх на 35 былі выяўлены парушэнні. На 22 з іх МНС запатрабавала прыпыніць дзейнасць. Але  ні адзін з аб'ектаў фактычна не спыніў працу.

Супраць яго распачатая крымінальная справа – найверагодней, за фатаграфаванне перасоўванняў вайсковай тэхнікі. Яўген Бодрыкаў – 27-гадовы ўраджэнец Оршы.

Дзмітрый Карняенка нарадзіўся ў Оршы, але працяглы час жыў у Віцебску. Там ён меў уласнае жытло, на якое па распараджэнні Віцебскага гарадскога аддзялення Следчага Камітэту ад 29 траўня 2025г. накладзены арышт. Паведамленне пра гэта ад Віцебскай агенцыі па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры даслалі ў Оршу на адрас бацькі актывіста.