Рокер з Барані атрымае кампэнсацыю маральнай шкоды ад псыхіятраў (відэа)
Кіраўнік рок-клюбу «Doors» Аляксандар Мухін адстаяў свае правы ў Віцебскім абласным судзе. Яму ўдалося канчаткова давесьці, што летась яго незаконна затрымалі і зьмясьцілі на прымусовае псіхіятрычнае лекаваньне.
Віцебскія актывісты зьбіраюць сродкі для палітвязьня Яўгена Васьковіча
Яўген Васьковіч, які адбывае тэрмін пакараньня ў магілёўскай калёніі, мае праблемы са здароўем. “Падтрымаць палітвязьня – гэта наш абавязак”, - гаворыць інцыятарка збору сродкаў, віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацьцяна Севярынец.
Праз сацыяльныя сеткi распаўсюджваецца «кампрамат» на віцебскіх актывістаў
Невядомыя разьмясьцілі ў сацыяльных сетках абразьлівыя ды ілжывыя допісы пра прыхільнікаў стварэньня партыі БХД і іншых актывістаў. Інфармацыю пра допісы разаслалі як іхным асабістым знаёмым, так і аднадумцам зь ліку дэмакратычнай апазыцыі ды незалежным журналістам.
Камунальнікі Полацку труцяць пешаходаў рэагентамі
Полацкія службы ачысткі вуліц пасыпаюць тратуары для пешаходаў хімікатамі, прызначанымі для апрацоўкі аўтамабільных дарог. Але гэта не ратуе ад галалёду, што прыводзіць да траўмаў грамадзян, часам са сьмяротным зыходам.
Віцебскі чыноўнік: Хто за будоўлю паліклінікі — той вораг дзяржаўнага ладу
Начальнік управы аховы здароўя Віцебскага аблвыканкаму Юры Дзеркач публічна абвінаваціў найбольш актыўных прыхільнікаў будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Білева ў тым, што яны нібыта падрываюць дзяржаўны лад. Пра іх жа намесьнік старшыні гарвыканкаму Ўладзімер Шлома выказаўся расейскай прымаўкай: «В семье не без урода».
Віцебчукі працягваюць абскарджваць штрафы за фотаздымкі на фоне графіці
Прызнаўшы фотасесію на фоне гарадскога графіці несанкцыянаваным пікетаваньнем, суд Чыгуначнага раёна Віцебска аштрафаваў шэсьць удзельнікаў. Спробы абскардзіць гэта рашэньне ў абласным судзе посьпеху не мелі. Цяпер пададзеня скаргі на імя старшыні абласнога суда.
Палітык Сяргей Рыжоў, які вярнуўся ў Віцебск, ізноў хоча балятавацца ў прэзыдэнты
Пра гатоўнасьць стаць кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэньні Сяргея Рыжова абвясьціў віцебскі «лекар-праўдаруб» Ігар Пастноў. Сваё бачаньне будучай выбарчай кампаніі з удзелам Сяргея Рыжова ён апісвае ў разьмешчаным у інтэрнэце «адкрытым лісьце да першых асобаў дзяржавы і дэпутацкага корпусу».
Віцебскі абласны суд ня хоча аднаўляць правы прафсаюзнага лідэра
Віктар Стукаў, кіраўнік суполкі СПБ прадпрыемства «Полацак-Шкловалакно», зьвярнуўся ў абласны суд са скаргай на дыскрымінацыю чальцоў незалежнай прафсаюзнай арганізацыі. Але ў судзе сказалі, што ён зьвяртаецца «не па адрасе». Месяц таму ў задавальненьні ягонай скаргі адмовіў суд Полацку і Полацкага раёну.
Чатыры крамы сеткі “Родная сторона” ў Віцебску аднавілі дзейнасьць
Дзейнасьць віцебскіх крамаў гандлёвай сеткі “Родная сторона” адноўленая з 16 студзеня. Гандаль у чатырох з васьмі віцебскіх крамаў “Родная сторона” быў прыпынены 7 студзеня ў выніку пазаплянавай тэматычнай апэратыўнай праверкі. “У гэтых гандлёвых аб’ектах былі выяўленыя істотныя парушэньні ў частцы невыкананьня асартымэнтнага пераліку і рэалізацыі тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасьці”, - паведаміла начальніца гандлёвай інспэкцыі па Віцебскай вобласьці Іна Бялько.
Рабочыя сельгаспрадпрыемства ў Гарадку: «Дырэктар урэзаў заробак да 900 тысяч бруднымі, як нам жыць на гэтыя грошы?»
Ужо ня ведаем, што і рабіць, - уздыхаюць работнікі фэрмы ў вёсцы Лажані, што ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Фэрма належыць ААТ «Гарадоцкі райаграпрамснаб» - гэта сельскагаспадарчае прадпрыемства, якое займаецца вытворчасьцю малака і мяса буйной рагатай жывёлы.