Віцебскія гарадзкія ўлады ўспомнілі пра Чарнобыль
Увечары 26 красавіка ў Сьвята-Усьпенскім катэдральным саборы Віцебску прайшоў агульнагарадзкі мітынг-рэквіем, прысьвечаны трыццацігодзьдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Наваполацкія сацыял-дэмакраты падалі заяўку на пікет па сацыяльных пытаньнях
У Наваполацкі гарвыканкам зьвярнуўся мясцовы актывіст Міхаіл Біёнчык, але ў падрыхтоўцы акцыі зьбіраюцца ўдзельнічаць некалькі тутэйшых прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. Пікет мяркуецца правесьці 7 траўня.
Жыхары адной з вуліцаў у Воршы дамагліся, каб пад іх вокнамі спынілі будоўлю
Будаўніцтва адміністрацыйна-гандлёвага цэнтру ў Воршы каля дому № 10 па вуліцы Сямёнава адмененае. Пра гэта паведамілі ў Аршанскім райвыканкаме.
Актывісты Свабоднага прафсаюзу зладзілі пікет ля прахадной «Шкловалакна»
Свабодны прафсаюз 16 красавіка правёў пікет на прахадной полацкага заводу «Шкловалакно» на знак пратэсту на непрацягненьне кантракту з актывістам прафсаюзу Міколам Шарахам.
Аршанцы выступаюць супраць будаўніцтва гандлёвага цэнтру ў двары жылога дому
Жыхары дому № 10 па вуліцы Сямёнава ў Воршы зьвярнуліся ў мясцовыя і рэспубліканскія органы ўлады з калектыўным лістом. Людзей абурыла, што пад вокнамі жылога дому зьбіраюцца пабудаваць двухпавярховы гандлёвы цэнтар, папярэдне зьнішчыўшы зялёную зону.