Ворша: 1000 пратэстоўцаў і звыш 20-ці затрыманых
Найвялікшая ў гісторыі гораду за апошнія дзесяцігодзьдзі акцыя пратэсту адбылася ў Воршы 12 сакавіка. У «Маршы недармаедаў» тут узялі ўдзел звыш тысячы чалавек. Больш за 20 чалавек – арыштаваныя. Затрыманьні пачаліся яшчэ да пачатку акцыі пратэсту. Сярод арыштаваных – незалежныя журналісты і палітычныя дзеячы. Суды над імі адбудуцца 13 сакавіка.
- Ворша
- пратэст
- дармаеды
- журналісты
- міліцыя
- Ігар Казьмярчак
- Ігар Грышанаў
- Канстанцін Анташкевіч
- Валянцін Ігнаценка
- Віталь Паўлаў
- Яўген Анішчанка
- Адар’я Гуштын
- Сяргей Гудзілін
- Сяржук Серабро
- Васіль Берасьнёў
- Павал Севярынец
- Аляксандар Баразенка
- Галіна Абакунчык
- Кацярына Андрэева
- Віктар Міхасёў
- Віктар Андрэеў
- Андрэй Шаўлюга
- Наста Пілюгіна
- Андрэй Юркоў
- Валер Кісялевіч
- Арцём Сізінцаў
- Тацяна Мацьвеева
- апазыцыя
- мітынг
Аршанскага актывіста апыталі як «сьведку» па справе пра фальшывыя грошы
Ігара Казьмерчака, кіраўніка моладзевага грамадзкага абʼяднаньня «Зьвяз», 9 сакавіка выклікаў на гутарку сьледчы. Гутарка з прадстаўніком сьледчага камітэту Станіславам Барысёнкам адбылася праз тры дні пасьля ператрусу ў офісе Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў.
Рух «За свабоду» заклікае апазыцыйныя сілы Віцебску годна адзначыць Дзень Волі
Віцебскія актывісты грамадзкага аб’яднаньня «Рух “За свабоду”» абмеркавалі лютаўскія акцыі пратэсту супраць дэкрэту №3, якія адбыліся ў краіне і горадзе, і вызначылі сваё стаўленьне да агульнай палітычнай сытуацыі і фармату ўдзелу ў сьвяткаваньні Дня Волі.
Віцебск: Напярэдадні Маршу абураных беларусаў міліцыянты «пагутарылі» з актывістам БНК
Жытло віцебскага лідэра Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) Уладзімера Кійко нечакана наведалі міліцыянты. Уварваньне супрацоўнікаў аховы правапарадку актывіст лічыць спробай застрашыць яго напярэдадні анансаванага БНК Маршу абураных беларусаў, які мусіць адбыцца ў Менску 17 лютага.
У Віцебску зьбіраюць подпісы за скасаваньне дэкрэту аб «дармаедах»
За пару дзён актывісты сабралі некалькі сотняў подпісаў. Акцыя, якая зьяўляецца агульнарэспубліканскай, працягнецца да 17 лютага, а пасьля сабраныя подпісы будуць перададзеныя ў адміністрацыю прэзыдэнта, Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і Савет Міністраў.