Аршанцы здолелі вырашыць праблему сваёй вуліцы праз флэш-моб
У Воршы дагрукацца да чыноўнікаў з інфармацыяй пра кепскую дарогу ўдалося толькі праз флэш-моб. Звычайныя звароты не далі плёну, і тады мясцовыя грамадзкія актывісты сталі з плякатамі каля самай глыбокай і вялікай лужыны на праблемнай вуліцы Гомельскай. У выніку празь некалькі дзён дарогу прывялі да ладу.
Віцяблянка Антаніна Піванос хацела правесьці акцыі з вышываньнем гербу Ўкраіны. Атрымала забароны
Пэнсіянэрка Антаніна Піванос меркавала зладзіць публічнае вышываньне ўкраінскай сымболікі і адначасна даць людзям праўдзівую інфармацыю пра падзеі ва Ўкраіне. Заявы аб правядзеньні пікетаваньняў дасылала ў адміністрацыі ўсіх трох раёнаў Віцебску, але адусюль атрымала адмовы.
Віцебчукоў заклікаюць далучыцца да “Талакі салідарнасьці 328”
Акцыя “Талака салідарнасьці 328” мае на мэце падтрымаць несправядліва і жорстка асуджаных паводле артыкулу 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў). Імпрэза адбудзецца ў Менску 19 кастрычніка, але, каб узяць у ёй удзел, ехаць у сталіцу неабавязкова.
Актывісты Віцебску зладзілі акцыю супраць сьмяротнага пакараньня
Кампанія «Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня» завяршылася ў Віцебску раздачай улётак. 10 кастрычніка, у Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня, праваабаронцы і грамадзкія актывісты «паўночнай сталіцы» распаўсюджвалі ўлёткі з інфармацыяй пра тое, чаму сьмяротнае пакараньне – дрэнна, і чаму яго трэба адмяніць.
На Крапівенскім полі адсьвяткавалі Дзень беларускай вайсковай славы
Цэлы дзень на поле каля Гацькаўшчыны прыяжджалі людзі: ехалі кампаніямі, сем'ямі, у адзіночку. Міліцыя ў сьвяткаваньне ня ўмешвалася і не замінала. У выніку другі год запар ахвотныя змаглі паставіць на полі намёт і пераначаваць, як гэта было да 2006 году – тады на час сьвяткаваньня тут вырастаў вялікі намётавы гарадок.