Віцебскія “Маці 328” адклалі пачатак галадоўкі – зь меркаваньняў бясьпекі
Віцяблянкі меркавалі далучыцца да галадоўкі-328 трэцяга траўня. Але зьмянілі рашэньне ў апошні момант, калі на падыходзе да будынку Віцебскага гарвыканкаму сутыкнуліся зь не чаканай для іх пільнай увагай з боку людзей у цывільным адзеньні.
Віцяблянкі гатовыя далучыцца да галадоўкі “Матчынага Руху 328”
Віцебскія маці асуджаных па артыкуле 328 КК РБ (Незаконны абарот наркатычных рэчываў) гатовыя далучыцца да галадоўкі, якую 27 красавіка абвесьцілі ўдзельнікі “Матчынага Руху 328”. Агулам па краіне – у вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну, у Калінкавічах і Магілёве – галадае ўжо каля 30 жанчын.
Пікет ля амбасады Беларусі ў Лёндане: Bring Human Rights to Vićba IK 3
12 сакавіка каля беларускай амбасады ў Лёндане прайшоў пікет у падтрымку грамадзяніна Вялікай Брытаніі Алана Сьміта, які адбывае тэрмін у папраўчай калёніі №3 пад Віцебскам па абвінавачаньні ў арганізацыі нелегальнай міграцыі.
Ля беларускай амбасады ў Летуве прайшоў пікет у падтрымку вязьняў калёніі «Віцьба-3»
Пра акцыю, што адбылася ў нядзелю, 25 лютага, распавёў у сваім блогу на пляцоўцы livejournal.com адзін зь яе ўдзельнікаў Аляксандар Лапшын. «Сёньня ў Вільні люты мароз, -15 градусаў і вецер. Але мы вольныя, і адразу пасьля пікету пойдзем у кавярню. А сябры ў беларускай турме замярзаюць у халодных камэрах, ходзяць на дзірку ў падлозе і мыюцца ледзяной вадой», – напісаў блогер.
На Дзяды віцебскія актывісты ўшанавалі памяць паплечнікаў, што сышлі з жыцьця
2 лістапада грамадзкія актывісты наведалі могілкі і месцы пахаваньняў у Віцебскім раёне, дзе знайшлі вечны спачын іхныя аднадумцы і грамадзяне, што сталі ахвярамі сталінскага рэжыму. Традыцыю запачаткаваў дзесяць гадоў таму Барыс Хамайда, калі ў першую гадавіну сьмерці свайго сябра, вядомага апазыцыянэра Ўладзімера Плешчанкі наведаў у гэты дзень ягоную магілу.