Мітынг, прысвечаны гадавіне з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прайшоў у Віцебску
У Свята-Успенскім кафедральным саборы Віцебска прайшоў жалобны мітынг, прысвечаны 36-й гадавіне з дня катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. На імпрэзу прыйшло ўсяго 5 ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобальскай атамнай станцыі.
“Ведай і барані свае правы”: захапляльны відэакурс па правах чалавека для пачаткоўцаў
Кароткі відэакурс па правах чалавека пад назвай “Ведай і барані свае правы”, створаны камандай аднадумцаў і экспертаў, з’явіўся нядаўна на ютуб-канале “pravybarani”.
Павіншуйце палітзняволеных праваабаронцаў з 26-годдзем «Вясны»
26 красавіка — гэта не толькі дзень гадавіны Чарнобыльскай трагедыі, але і дзень заснавання Праваабарончага цэнтра "Вясна".
Выйшлі з друку новыя паштоўкі па малюнках Паўла Севярынца. Якраз да Вялікадня
Набор з 10-ці паштовак называецца « У сэрцы Беларусь». Гэта графічныя выявы храмаў – помнікаў архітэктуры. Сярод іх – віцебскія цэрквы Дабравешчання і Уваскрасення Хрыстова, а таксама глыбоцкія Траецкі касцёл і царквы Раства Багародзіцы. Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі, палітвязень Павел Севярынец даслаў гэтыя малюнкі ў сваіх лістах са Шклоўскай калоніі. А на волі ягоная жонка Вольга вырашыла зрабіць з іх паштоўкі.
Салідарнасць з Украінай: на вуліцы Віцебску «выйшаў» пластылінавы чалавечак
У інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі пластылінавага чалавечка з украінскім сцягам. Яны зроблены ў пазнавальных віцебскіх лакацыях, сярод якіх Маскоўскі праспект і Плошча перамогі. Дасведчаныя крыніцы сцвярджаюць, што такім чынам у Віцебску падтрымалі флэшмоб, перададзены ад менскіх медыкаў. Вядома ж, пластылінавых удзельнікаў не ўдасца прыцягнуць да суду і пасадзіць "на суткі".