У новаствораны Нацыянальны Савет Рэспублікі Беларусь увайшлі 2 палітыка з Віцебскай вобласці
Форум дэмакратычных сіл, які збіраўся ў Берліне, учора агучыў свой план — стварыць Нацыянальны Савет Рэспублікі Беларусь і правесці ў яго выбары. Апазіцыя просяць ААН, АБСЕ, Савет Еўропы, Еўрапейскі парламент аказаць ім дапамогу ў правядзенні выбараў і даслаць міжнародных назіральнікаў. Пастанову прыняў «часовы Нацыянальны савет». У склада ЧНС увайшло сямнаццаць чалавек, з каторых 2 палітыка з Віцебскага рэгіёна.
Супраць затрыманага прадпрымальніка, які прыехаў з Польшчы, распачалі крымінальную справу
Барыс Элькін, затрыманы 1-га жніўня жыхар Віцебску, падаў скаргу на супроць праўныя дзеянні – ён лічыць, што яго затрымалі незаконна. Скаргу разбіраў асабіста старшыня Першамайскага райсуду Андрэй Андрушэнка, і разбор адбываўся на закрытым пасяджэнні. Праваабаронцы мяркуюць, што акалічнасці справы, распачатай супраць Барыса Элькіна, таксама будуць максімальна засакрэчаны, і не выключаюць, што яе распачалі паводле «пратэстнага» артыкула 293 (ч.1) Крымінальнага Кодэксу – «арганізацыя масавых беспарадкаў».
Згодна статыстычным дадзеным на Віцебшчыне назіраецца падзенне эканамічных паказчыкаў
За першае паўгоддзе бягучага года практычна ўсе асноўныя эканамічныя паказчыкі Віцебскай вобласці аказаліся ў значнай меры ніжэйшыя, чым за той жа перыяд 2021 года. Гэтую выснову можна зрабіць пасля знаёмства з дадзенымі, апублікаванымі Галоўным статыстычным упраўленнем рэгіёна.
Былы будынак віцебскага КДБ можа стаць музеем
Абласное ўпраўленне КДБ атрымала новую рэзідэнцыю ў цэнтры Віцебску: на вуліцы Калініна быў адмыслова пабудаваны новы сучасны гмах. І з той пары, як стала вядома пра перасяленне супрацоўнікаў КДБ з помніка архітэктуры 18 стагоддзя, які займала абласное ўпраўленне, у горадзе вяліся размовы, ці не аддаць яго пад патрэбы краязнаўчага або іншага музея гістарычнай накіраванасці. Цяпер у суполцы «Витебский музей» у Фэйсбуку з’явілася пытанне да землякоў, як бы яны паставіліся да такой перспектывы. Адміністратары суполкі сцвярджаюць, што вывучэнне грамадскай думкі на гэты конт неўзабаве будзе абвешчана афіцыйна.
Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі прапанаваў свету таталітарную канцэпцыю правоў чалавека
Намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, былы пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН, раскрытыкаваў сучасную канцэпцыю правоў чалавека, заявіўшы, што Захад навязвае сваё бачанне астатняму свету, тады як кожная краіна мае права трактаваць паняцце правоў чалавека па-свойму.