Ідэі выставіць на агляд вайсковую тэхніку  каля Кургана Несмяротнасці актыўна прасоўвае старшыня Полацкага райвыканкаму Ігар Марковіч. Упершыню яна была выказана паўтара гады таму, і ўжо тады палачане ўспрынялі яе даволі скептычна. Маўляў, кіраўніцтва не спраўляецца трымаць у парадку Музей баявой славы, які месціцца тут жа, у  парку імя 50-годдзя савецкай улады, дык што ўжо казаць пра стварэнне новага аб’екта, на стварэнне якога спатрэбяцца немалыя грошы. Да ўсяго, і сама ідэя выглядае несучаснай і нецікавай…

Серада, 30 Сакавік 2022

«Аднабаковае» свята

Дзень яднання народаў Беларусі і Расеі рыхтуюцца сустрэць у Талачыне і ў Шуміліне. Нягледзячы на тое, што гэтыя раёны нават не памежныя з Расейскай Федэрацыяй, раённыя ўлады абвясцілі, што 1 красавіка ўрачыста адзначаць «яднанне» з расейскім народам. Але ў найбліжэйшых да Віцебшчыны расейскіх рэгіёнах не збіраюцца наўзаем адзначаць «еднасць» з беларусамі.

Пасля таго як "сілавыя" органы расправіліся з удзельнікамі пратэстных 2020-2021 гадоў, шляхам завядзення крымінальных спраў у дачыненні да грамадзянскіх і палітычных актывістаў, улады рапартуюць аб тым, што з пачатку 2022 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці колькасць злачынстваў знізілася на 23%. Як змянілася колькасць злачынстваў на 1000 жыхароў замоўчваецца, бо гэты паказчык больш аб'ектыўны. 

 Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, у 2021 годзе ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці пацярпелі 185 чалавек, што на 4% менш у параўнанні з 2020 годам. У 2021 годзе ў арганізацыях вобласці ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінулі 8 чалавек, што на 20% менш за год раней. Сярод іх - адна жанчына. 

16 сакавіка на партале pravo.by з'явілася рашэнне віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, у якім замацоўваецца падняцце падатку на прыбытак адразу для ўсіх катэгорый платнікаў. 
Згодна са 184-м артыкулам Падатковага кодэкса, стаўка падатку на прыбытак складае 18%. Цяпер у Віцебскай вобласці яна будзе складаць 20% — стаўку павышаюць на 2%.