Усяго за студзень 2022 году прададзена 11 аб'ектаў на суму больш за 500 тысяч рублёў, з іх на аўкцыёнах з пачатковай цаной у памеры 1 базавай велічыні – 9 абʼектаў. Усяго ж сёлета да продажу на аўкцыёне, арганізаваным камітэтам, запланавана больш за 340 абʼектаў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці, якія не выкарыстоўваюцца. З іх больш за 150 будуць выстаўлены ўпершыню.

На большасці сайтах райвыканкамаў Віцебскай вобласці ўжо можна знайсці поўную інфармацыю аб складах камісіяў для правядзення так званага рэферэндуму па прыняцці дапаўненняў і зменаў дзейнай Канстытуцыі краіны, а таксама аб тым, хто ўваходзіць у іх кіраўніцтва і на якіх адрасах размешчаныя камісіі, па якіх графіках працуюць.

Двое жыхароў Воршы сталі фігурантамі крымінальнай справы пасля здзеку з дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Следчыя кваліфікуюць дзеянні маладых людзей у межах артыкулу 370 КК РБ, і ў выпадку даказанасці іх датычнасці і пры наяўнасці ў гэтых дзеяннях складу злачынства, суд можа пакараць кожнага да 3-х гадоў пазбаўлення волі. 

Пракуратура вынесла больш за восем тысяч афіцыйных папярэджанняў за ўдзел у «несанкцыянаваных» акцыях. Актыўная фаза пратэстаў мінула, а людзей працягваюць выклікаць у міліцыю і пракуратуру на «прафілактычныя гутаркі». Расказваем, што гэта такое і як сябе паводзіць падчас такой размовы. Пра гэта напісала “Наша ніва”.

Без аглядкі на тое, што з 1 студзеня 2022 году пачалі дзейнічаць эканамічныя санкцыі з боку аднаго з асноўных беларускіх гандлёвых і інвестыцыйных партнёраў - краін Еўропы, на пазачарговай сесіі абласнога Савету дэпутатаў зацвердзілі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці на чарговую пяцігодку. Незалежныя эканамісты сумняюцца, што яна будзе выканана.