Дэпутаты Віцебскага абластнога Савета далі дазвол на падвышэнне падатака на прыбытак
16 сакавіка на партале pravo.by з'явілася рашэнне віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, у якім замацоўваецца падняцце падатку на прыбытак адразу для ўсіх катэгорый платнікаў.
Згодна са 184-м артыкулам Падатковага кодэкса, стаўка падатку на прыбытак складае 18%. Цяпер у Віцебскай вобласці яна будзе складаць 20% — стаўку павышаюць на 2%.
Карупцыя ў Віцебскай вобласці ў 2021 годзе знаходзілася на нізкіх паказчыках
У мінулым годзе супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю (УБЭЗ) УУС Вітаблвыканкама выявілі каля 380 злачынстваў, у тым ліку 110 - карупцыйных. З улікам таго, што ў вобласці працуе 6,5 тыс. чыноўнікаў, то можна казаць, што ў хабарніцтве ўдзельнічаюць толькі 1,5% работнікаў органаў дзяржкіравання.
У Віцебскай вобласці пачаўся прызыў на тэрміновую службу, афіцэраў запасу і праводзяцца вучэнні войскаў
У рэгіёне вясновы прызыў стартаваў 9 лютага. У войска прызавуць больш за 1000 жыхароў Віцебскай вобласці. Усяго плануецца прызваць у ваенкаматы 5000 маладых людзей, якія пройдуць медыцынскае абследаванне для вызначэння катэгорыі прыдатнасці да будучай ваеннай службы.
У Бешанковічах улады плануюць абслужыць культурнымі мерапрыемствамі ўдзельнікаў галасавання
У асноўны дзень галасавання27 лютага на рэферэндуме па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Беларусі Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт на 14 участках для галасавання наважыўся рэалізаваць мерапрыемствы па культурным абслугоўванні ўдзельнікаў рэферэндуму.
Следчыя Віцебскай вобласці амаль штодзень распачынаюць справы за незаконны абарот наркотыкаў
У 2021 годзе было зафіксавана больш за 460 крымінальных справаў, звязаных з ужываннем наркатычных рэчываў і іх збыт. Сярод падазроных у гэтых злачынствах праходзіла 25 няпоўнагадовых жыхароў Віцебшчыны. Пра гэта мясцовым СМІ паведаміў начальнік УСК па Віцебскай вобласці палкоўнік юстыцыі Аляксандр Гуцко.