23 чэрвеня ў арт-прасторы «Vzar» віцебскі гісторык Мікалай Півавар прачытаў грамадзкую лекцыю “Лёсы беларусаў у гады сталінізму”. Гэткім чынам ён працягнуў абмеркаваньне тэмы сталінскіх рэпрэсіяў, распачатую дзесяць дзён таму ў гэтай самай залі маскоўскім дасьледчыкам творчасьці Варлама Шаламава Сяргеем Салаўёвым.

14 чэрвеня ў арт-прасторы «Vzar» адкрыўся плякатны варыянт перасоўнай выставы «Жыць ці пісаць. Апавяданьні Варлама Шаламава». У імпрэзе ўзяў удзел кіраўнік праекту, дацэнт факультэту сацыяльнай псыхалёгіі Маскоўскага дзяржаўнага псыхоляга-пэдагагічнага ўнівэрсытэту, кандыдат філязофскіх навук Сяргей Салаўёў.

На звычайных сельскіх могілках ў 20 кілямэтрах ад Віцебску два пэнсіянэры стварылі невялічкі «музэй» старажытных пахавальных абрадаў крывічоў. Тут паказаныя традыцыі, з дапамогай якіх у розныя часы нашы продкі пазначалі пахаваньні: дамавіна, курган, намагільныя слупы, каменныя крыжы. Аднак пра гэтую ўнікальную рэканструкцыю ведаюць толькі мясцовыя жыхары, гісторыкі і краязнаўцы.

Яшчэ ў 2009 годзе Дом культуры зьбіраліся капітальна адрамантаваць – тады пасёлак быў ператвораны ў аграгарадок. Але выявілася, што закрыць установу культуры нашмат прасьцей, чымся прывесьці ў парадак. Вяскоўцы хадзілі на прыёмы да начальства, пісалі скаргі – безвынікова.

10 красавіка ў залі культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кальцо гораду Віцебску „Дзьвіна”» адбылася справаздачна-выбарная канфэрэнцыя Віцебскай  абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы.