13 верасьня Мёры сталі сапраўднай шматнацыянальнай дзяржавай. Сюды зь Віцебшчыны зьехаліся прадстаўнікі розных дыяспар.

У зоне падтапленьня Віцебскай ГЭС на левым беразе Дзьвіны знойдзенае невядомае дасюль гарадзішча, якое, па ўсёй імавернасьці, ня ўнесенае ў сьпісы археалягічных помнікаў Віцебскага раёну.

У Гарадоцкім раёне блізу вёскі Янова намаганьнямі віцебскага краязнаўцы Сяргея Панкрацьева, які нарадзіўся і вырас у гэтай вёсцы, на перакрыжаваньні старых дарог усталяваны высечаны з валуна вялізны крыж-абаронца. Звычай усталёўваць гэткія крыжы склаўся на Беларусі з прыходам на нашыя землі хрысьціянства.

Тэма пленэру: «Беларускія храмы Полацку». Ён адбыўся з 10 па 15 жніўня і быў прысьвечаны памяці Івана Хруцкага – у першыя дні імпрэзы яе ўдзельнікі наведалі магілу слыннага мастака 19 стагодзьдзя ў вёсцы Захаравічы Полацкага раёну.

У Віцебску на вуліцы Чэхава можа зьявіцца... Сафійскі сабор. Паводле задумкі, ён будзе выглядаць як сабор у Полацку, пабудаваны ў XI стагодзьдзі. З 24 жніўня па 18 верасьня ў горадзе будзе праходзіць грамадзкае абмеркаваньне гэтага праекту.