Ва Ўшачах адкрылася мастацкая выстава, прысьвечаная Васілю Быкаву
Выстава арганізаваная па выніках мастацкага пленэру, які нядаўна прайшоў на радзіме пісьменьніка. Адметнасьць гэтага мерапрыемства ў тым, што сёлета яно праводзілася сумесна з раённымі ўладамі. Адкрыцьцё выставы адбылося ў музэі Народнай славы. На ёй прысутнічалі прадстаўнікі раённай улады на чале з кіраўніком раёну Віктарам Родзічам, мастакі, вэтэраны, прадстаўнікі грамадзкасьці.
У Полацку вандалы раскрышылі надпіс на помніку ў гонар літары «Ў»
Як мы пісалі раней, 24 чэрвеня у Полацку зь вялікім посьпехам адбылася прэзэнтацыя кнігі Ўладзімера Арлова «Ад Полацка пачаўся сьвет. My Polacak, the Cradle of the World». Але, як паведаміў пісьменьнік, сьвяточнае ўражаньне ягоных сяброў і чытачоў было азмрочанае барбарскай вылазкай беларусафобаў.
У Полацку прэзэнтавалі новую кнігу Ўладзімера Арлова
У полацкім музэі кнігадрукаваньня 24 чэрвеня адбылася прэзэнтацыя новага выданьня кнігі Ўладзімера Арлова «Ад Полацка пачаўся свет». У перапоўненай залі бібліятэкі музею прысутнічалі стваральнікі выданьня – аўтар, выдавец, фатограф, рэдактар, перакладчык. Прэзэнтацыя суправаджалася жывой музыкай маладых музыкаў, што граюць на старадаўніх інструмэнтах, з гурту «Літы Талер».
Прэмію імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» атрымаў Віктар Шалкевіч
21 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава адбылося ўручэньне традыцыйнай прэміі «За свабоду думкі». Гэтым разам яе атрымаў бард Віктар Шалкевіч. Імпрэза прайшла ў вёсцы Бычкі, што на Віцебшчыне, і сабрала больш за 200 чалавек.
Пад Віцебскам разбурылі старажытнае гарадзішча
Падчас будаўніцтва станцыі абезьзялезваньня каля Сялюцкага псыханэўралягічнага дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў быў часткова раскапаны пагорак, на якім знаходзіцца гарадзішча V стагодзьдзя да н.э. — V стагодзьдзя н.э. Гарадзішча ёсьць культурна-гістарычнай каштоўнасьцю Беларусі 3-й катэгорыі.