Таварыства беларускай мовы: Гімн Віцебску мае сумнеўныя мастацкія вартасьці
Віцебская абласная арганізацыя “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” даслала адкрыты ліст старшыням Віцебскіх гарсавету і выканкаму з прапановай адмяніць сваё рашэньне наконт зацвярджэньня твору, напісанага Тамарай Красновай-Гусачэнка, у якасці гімну гораду. Нагодай звароту ТБМ да ўладаў сталі факты прымушэньня вучняў у школах да вывучэньня згаданага твору.
У вiцебскiм Цэнтры сучаснага мастацтва адбылася лекцыя Валянцiна Акудовiча «Лёс нацыянальных праектаў i пэрспэктыва глябалізацыі сьвету»
Адметны філёзаф і публіцыст разважаў аб праблематыцы захаваньня чалавечага статусу і зьвязаным зь ёю пошукам шляхоў нацыянальнай ідэнтычнасьці ў сучаснай глябалізацыйнай прасторы. Лекцыя адбылася ў рамках дзейнасьці Лятучага ўнівэрсытэту і ўваходзіла ў цыкл «Гораду і Сьвету».
У Віцебску прайшоў «Кірмаш праектаў» (відэа)
Крэатыўныя аўтары, патэнцыйныя партнэры і прадстаўнікі адкрытага для супрацы чынавенства ў адной залі. Магчыма? Так, у Віцебску магчыма ўсё! 28 лістапада адбыўся Віцебскі “Кірмаш праектаў”, арганізаваны кампаніяй “Будзьма!” ужо другі раз.
Ізноў забаранілі канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча. Цяпер - у Воршы
Выступ знакамітага сьпевака ўваходзіў ў шэраг мерапрыемстваў, прысьвечаных Дню нараджэньня Ўладзімера Караткевіча і мусіў адбыцца ў музэю пісьменьніка 27 лістапада. Адпаведна, і сьпевы, якія павінны былі выконвацца на канцэрце, плянаваліся пераважна на тэксты Ўладзімера Сямёнавіча. Але напярэдадні стала вядома, што канцэрту ня будзе.
У Лёзьне паставілі бюст Марку Шагалу
Калісьці менавіта Лёзна называлі радзімай мастака. Цяпер дакладна вядома, што Марк Шагал нарадзіўся ў Віцебску, а ў Лёзьне жылі яго шматлікія сваякі, у тым ліку і дзядуля з бабуляй. Майстар пэндзьля ў аўтабіяграфічнай кнізе “Маё жыцьцё” пісаў: “Як я любіў прыязджаць у Лёзна, у твой дом, прапахлы сьвежымі каровінымі шкурамі! Барановыя мне таксама падабаліся. Уся твая амуніцыя вісела звычайна пры ўваходзе, каля самых дзьвярэй: вешалка з адзеньнем, капялюшамі, пугай і ўсім іншым глядзелася на фоне шэрай сьценкі, як нейкая фігура - ніяк не разгледжу яе як сьлед. І ўсё гэта мой дзядуля”.