У Віцебску прайшлі “Барадулінкі”
Літаратурна-музычнае сьвята “Барадулінкі” адбылося ў Віцебску. Яно ўжо другі год ладзіцца на пляцоўцы арт-прасторы ў гонар народнага паэта Рыгора Барадуліна. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кампанія “Будзьма беларусамі”, сацыяльна-культурная ўстанова “Віцебск для мяне” і аддзел ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкаму.
Помнік архітэктуры ў Воршы накрыюць дахам. За гэта грамадзкасьць змагалася 10 гадоў
Але замест таго, каб зрабіць рамонт, Аршанскі гарвыканкам зьняў зь сябе адказнасьць за помнік архітэктуры 18-га стагодзьдзя. У 2006 годзе будынак перадалі Віцебскай праваслаўнай епархіі. Новыя гаспадары цягам дзесяці гадоў аніяк ня дбалі ні пра рамонт, ні пра рэстаўрацыю, ні пра кансэрвацыю гістарычнага аб’екту. І толькі некалькі дзён таму зьявіліся прыкметы хоць нейкага клопату: над будынкам пачалі ўзводзіць дах.
Адразу тры помнікі архітэктуры пусьцяць з малатка ў Віцебску
10 жніўня на адкрыты аўкцыён у Віцебску будуць выстаўленыя адразу тры аб'екты нерухомасьці, якія належаць да гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.
Музэй Канстантына Заслонава ў Воршы зруйнаваны амаль дашчэнту
Экспанаты музэю савецкага партызана-падпольшчыка К.С. Заслонава перавезеныя на вуліцу Міра, 6, у стары корпус былой жаночай гімназіі. Сам музэйны будынак, якому ўжо 102 гады, дажывае апошнія дні. Ён разабраны рабочымі амаль да канца.
Адмета чарговага «Славянскага базару»: мода на беларускае
18 ліпеня ўвечары адбудзецца закрыцьцё юбілейнага, дваццаць пятага, «Славянскага базару». Падчас гэтага фэстывалю мастацтваў, што распачаўся ў мінулы чацьвер, жыцьцё ў горадзе заўважна ажывілася, перайшло ў рытм сьвята. Віцебск напоўніўся ня толькі сьвяточнай атмасфэрай, іншымі сталі людзі.