Шырока анансаваныя бясплатныя курсы для ўсіх ахвотных «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага гораду» распачалі сваю працу ўвечары 13 верасьня ў нямецкай залі абласной бібліятэкі з тэмы «Віцебск дагарадзкі» ( «Віцебск балцкі»).

Пачатак верасьня – гэта час правядзеньня самага забароненага і самага падпольнага фэстывалю Беларусі: «Аршанская бітва».

2 верасьня ў сквэры Маякоўскага ў Віцебску прайшоў флэшмоб да Дня беларускага пісьменства. Каля 30 чалавек цягам 5 хвілінаў чыталі свае любімыя кнігі.

Чым адрозьніваецца і чым падобны фальклёр Беларусі, Летувы і Латвіі? 3 верасьня гэта высьвятлялі ў Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце на адмысловым міжнародным творчым сэмінары “Досьвед вывучэньня і папулярызацыі народнай музычнай творчасьці моладзевымі фальклёрнымі калектывамі”.

У Полацку завяршылі рэканструкцыю помніку літары «Ў», паведаміў мясцовы краязнаўца Андрэй Бухавецкі.